Перайсці да зместу

Лосвіда

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лосвіда
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 164,9 м
Даўжыня 7,08 км
Шырыня 4,88 км
Плошча 11,42 км²
Аб’ём 0,082 км³
Даўжыня берагавой лініі 25,6 км
Найбольшая глыбіня 20,2 м
Гідралогія
Салёнасць ад 0,17 да 0,2 ‰
Празрыстасць ад 2 да 5,2 м
Басейн
Плошча вадазбору 107 км²
Упадаюць рака Чарніца, ручаі
Выцякаюць ручай
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Лосвіда (Беларусь)
Лосвіда
Лосвіда
Лосвіда (Віцебская вобласць)
Лосвіда
Лосвіда
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ло́свіда — возера ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Храпаўлянка. Знаходзіцца за 7 км на поўдзень ад горада Гарадок каля вёсак Вялікае Лосвіда, Малое Лосвіда і Баталі, Марыямпаль.

Плошча паверхні — 11,42 км², вадазбору — 107 км², найбольшая глыбіня — 20,2 м, даўжыня берагавой лініі — 25,6 км.

Катлавіна возера складанага тыпу лопасцевай формы. Схілы катлавіны маюць вышыню ад 3—4 да 15 метраў, сугліністыя і супясчаныя. Берагавая лінія звілістая, утварае тры вялікіх залівы. Паўночна-заходні заліў аддзелены ад возера водмеллю глыбінёй 0,2 м.
Берагі Лосвіда вышынёй да 1,5 метра, месцамі абразійныя, забалочаныя, пясчаныя і пясчана-галечныя.

Лосвіда ў 1913 годзе
Паўднёвы бераг 12.09.2023

Шырыня мелкаводдзя ад 5 да 250 метраў. Дно ў прыбярэжнай зоне да глыбінь у 6 метраў пясчанае, пясчана-галечнае з валунамі, да глыбіні 9—11 метраў пакрытае апясчаненым ілам, глыбей — сапрапелем і гліністым ілам. Водная маса стратыфікаваная.
Возера слабапраточнае, мезатрофнае. У Лосвіда ўпадаюць рака Чарніца і ручаі, выцякае ручай у возера Цыганова. Упадае ручай з возера Глісна.

У возеры растуць рэдкія для Беларусі віды расліннасці (палушнік азёрны, наяда малая і наяда марская, частушнік Валенберга, гідрыла кальчаковая). Водзяцца каля 20 відаў рыб.

Уздоўж возера размешчаны зоны адпачынку, турбаза «Лосвіда», паляўніча-рыбалоўная база.

  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1984. — 588 с., іл. — 10 000 экз.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 50. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
  • Витебск: Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1988. — 408 с. — 60 000 экз. (руск.)
  • Ліст карты N-36-13. Выданне 1984 г. Стан мясцовасці на 1981 г. (руск.)
  • Калецкая, С. Л. Паразитофауна рыб в оз. Лосвида / С. Л. Калецкая. — Веснік Акадэміі навук Беларускай ССР. Серыя біялагічных навук. — 1960. — № 4. — С. 118—124