Перайсці да зместу

Луангва

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Луангва
англ. Luangwa, суахілі Luangwa
Характарыстыка
Даўжыня каля 770 км
Басейн 145 700 км²
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне каля возера Ньяса
 • Каардынаты 9°42′57″ пд. ш. 30°34′20″ у. д.HGЯO
Вусце рака Замбезі
 • Месцазнаходжанне каля горада Луангва
 • Каардынаты 15°37′12″ пд. ш. 30°25′16″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Замбезі

Краіна
physical
Луангва
Луангва
— выток, — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Луа́нгва, Лвангва[1] (англ.: Luangwa, парт.: Rio Aruângua[2], суахілі: Luangwa) — рака ў Афрыцы, у Замбіі, левы прыток Замбезі.

Даўжыня ракі каля 770 км, плошча басейна 145,7 тыс. кв. км. Бярэ пачатак на захад ад паўночнага ўскрайку возера Н’яса, у верхнім і сярэднім цячэнні абгінае з усходу горы Мучынга. Працякае па тэрыторыі Замбіі, у нізоўях з’яўляецца памежнай ракой паміж Замбіяй і Мазамбікам. Упадае ў раку Замбезі каля гарадоў Луангва (Замбія) і Зумба[1] (Мазамбік). Луангва — адна з самых буйных рэк Паўднёвай Афрыкі і адзін з галоўных прытокаў Замбезі.

Сілкаванне пераважна дажджавое. У сезон дажджоў (з снежня па май) моцна разліваецца, у сухі сезон моцна перасыхае. Рака часткова суднаходная.

Зноскі

  1. а б Африка: энциклопедический справочник. Т. 2. Л—Я / Гл. ред. А. Громыко. Ред. колл. В. М. Власов, Н. И. Гаврилов и др. — М.: Советская энциклопедия, 1987. — С. 78. — 671 с. с илл.
  2. Luangwa River // Encyclopædia Britannica (англ.)
  • Африка: энциклопедический справочник. Т. 2. Л—Я / Гл. ред. А. Громыко. Ред. колл. В. М. Власов, Н. И. Гаврилов и др. — М.: Советская энциклопедия, 1987. — С. 78. — 671 с. с илл. (руск.)