Перайсці да зместу

Любаны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Любаны
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Вышыня цэнтра
170 м
Колькасць двароў
35[1]
Насельніцтва
75[1] чалавек (2011)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2246
Паштовы індэкс
213242
Аўтамабільны код
6
Любаны на карце Беларусі ±
Любаны (Беларусь)
Любаны
Любаны (Магілёўская вобласць)
Любаны

Люба́ны[2] (трансліт.: Liubany, руск.: Любаны) — вёска ў Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Гіжэнскага сельсавета.

Любаны размешчаны на поўначы Слаўгарадскага раёна на мяжы з Чавускім раёнам. За 1,6 км на паўночны захад ад вёскі бярэ выток Гарадзец.

Кожную сераду ў вёску ходзіць аўтобус Слаўгарад-Любаны.

Упершыню згадваецца ў гістарычных крыніцах у 1555 годзе як сяло Любанавічы (у 1572 Любаны).

Згадваюцца ў 1693 годзе, калі дэкрэтам Задворнага асэсарскага суда ў Варшаве тагачаснаму чэрыкаўскаму войту, старадубаўскаму войскаму Яну-Міхалу Шаблоўскаму, была вынесеная вечная баніцыя, у выніку чаго ён быў пазбаўлены правоў на карыстанне каралеўскімі маёнткамі, сярод якіх і Любаны, якія былі перададзеныя ў пасэсію прапойскаму старосьце, смаленскаму харунжаму Базылю з Красіна Красінскаму[3].

Паводле мясцовага тлумачэння, назва вёскі паходзіць ад таго, што жыхары Любанаў з’яўляліся не прыгоннымі, а казённымі сялянамі, і паміж імі і панам была заключана «палюбоўная сказка»[4].

Перад вайной у вёсцы жыло 294 чалавекі[5].

Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў жніўні 1943 году гітлераўцамі было спалена 102 двароў (са 114 да вайны)[5].

  • 2011 год — 75 чалавек[1]
  • 2010 год — 75 чалавек
  • 1999 год — 107 чалавек
  • 1926 год — 651 чалавек[4]
  • Брацкая магіла савецкіх воінаў, якія загінулі ў 1941 годзе у баях супраць нямецкіх захопнікаў. На паўднёвай ускраіне вёскі, з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю Рэспублікі Беларусь.
  • Магілы савецкіх воінаў, якія загінулі ў кастрычніку 1943 года пры вызваленні раёна ад нямецкіх захопнікаў[6].

Зноскі

  1. а б в КОЛИЧЕСТВО НАСЕЛЕНИЯ СЛАВГОРОДСКОГО РАЙОНА (руск.)
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
  3. НГАБ у Мінску, ф. 1736, воп. 1, спр. 2, с. 545
  4. а б Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Слаўгарадскага раёна / Рэдкал. Г. К. Кісялёў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелТА, 1999. — 592 с.: іл. С. 573
  5. а б Любаны (руск.)
  6. Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Слаўгарадскага раёна / Рэдкал. Г. К. Кісялёў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелТА, 1999. — 592 с.: іл. С. 559