Люблінскае ваяводства
Выгляд
Люблінскае ваяводства | |||||
---|---|---|---|---|---|
польск.: Województwo lubelskie | |||||
|
|||||
Краіна | Польшча | ||||
Уваходзіць у | |||||
Адміністрацыйны цэнтр | Люблін | ||||
Найбуйнейшыя гарады | Хэлм, Бяла Падляска | ||||
Дата ўтварэння | 1 студзеня 1999 | ||||
Насельніцтва (2013) |
2 165 651[1]. (8-е месца) | ||||
Шчыльнасць | 86 чал./км² | ||||
Плошча |
25 122 км² (3-е месца) |
||||
Код ISO 3166-2 | PL-06 | ||||
Код аўтам. нумароў | L | ||||
Афіцыйны сайт | |||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Люблінскае ваяводства — адно з 16 ваяводстваў Польшчы. На ўсходзе яно мяжуе з Украінай і Беларуссю, на поўначы з Падляскім і Мазавецкім ваяводствамі, на захадзе з Свентакшыскім, а на поўдні з Падкарпацкім.
Люблінскае ваяводства займае тэрыторыю 25 122 км² і складаецца з 24 паветаў. Насельніцтва — каля 2,2 млн чалавек (2013). Самыя вялікія гарады Любліншчыны: Люблін (360 000 жыхароў), Хэлм (72 600 жыхароў), Замасць (69 000 жыхароў), Бяла Падляска (59 000 жыхароў), Пулавы (55 000 жыхароў).