Людвіг VI Рымлянін
Людвіг VI Рымлянін | |
---|---|
Нараджэнне |
7 мая 1328 |
Смерць |
17 мая 1365 (37 гадоў) |
Месца пахавання | |
Род | Вітэльсбахі |
Бацька | Людовік IV |
Маці | Маргарыта II д’Авен |
Жонка | Інгеборга Мекленбург-Шверынская[d] і Кунігунда Казіміраўна[d][1] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Людвіг Рымлянін (ням.: Ludwig der Römer; 7 мая 1328, Рым — паміж 11 лістапада 1364 і 27 лютага 1365, Берлін) — герцаг Верхняй Баварыі пад імем Людвіг VI і маркграф і першы курфюрст Брадэнбургскай маркі пад імем Людвіг II.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Людвіг Рымлянін — першы сын ад другога шлюбу імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі Людвіга IV з Маргарытай Галандскай. Ён адмовіўся ад нідэрландскай спадчыны па матчынай лініі на карысць сваіх малодшых братоў Вільгельма і Альбрэхта, паколькі, ажаніўшыся з дачкой караля Польшчы Казіміра III, спадзяваўся ўзысці на польскі прастол.
Пры раздзеле герцагства паміж братамі паводле Ландсбергскага дагавора 1349 года Людвіг разам з Людвігам і Атонам атрымаў Верхнюю Баварыю. Свае долі спадчыны ён і Атон у снежні 1351 гады абмянялі ў Людвіга V паводле Лукаўскага дагавора на Брадэнбургскую і Лужыцкую маркі. У Брандэнбургу Людвігаў вымусіў Ілжэвальдэмара адмовіцца ад улады ў Брандэнбургу, але патрапіў у даўгі і быў вымушаны закласці частку тэрыторыі маркі.
У 1356 годзе паводле залатой булы імператара Карла IV атрымаў тытул курфюрста Брандэнбурга.
Зноскі
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Людовик, герцоги баварские и маркграфы бранденбургские // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- Karl Lohmeyer. Ludwig der Römer // Allgemeine Deutsche Biographie (ADB). Band 19. — Leipzig: Duncker & Humblot, 1884. — S. 538—540. (ням.)
- Alois Schütz: Ludwig der Römer. In: Neue Deutsche Biographie (NDB). Band 15. Duncker & Humblot, Berlin 1987, S. 385 f.