Перайсці да зместу

Людміла Пятроўна Луцэвіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Людміла Пятроўна Луцэвіч
Дата нараджэння 1 лістапада 1948(1948-11-01) (76 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Член у

Людміла Пятроўна Луцэвіч (нар. 1 лістапада 1948, г. Гарадок, Віцебская вобласць) — беларускі архітэктар.

Скончыла ў 1971 годзе Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут. У 19711974 гадах архітэктар, старэйшы архітэктар Інстытута «Белкамунпраект»; у 19741985 гадах старэйшы архітэктар, кіраўнік групы ДПІ «Мінскпраект»; у 19851990 гадах галоўны архітэктар праектаў Беларускага філіяла інстытута «Саюздзіпралясгас»; у 19901995 гадах галоўны архітэктар праектаў, кіраўнік ландшафтнай майстэрні АП «Беларускі рэстаўрацыйна-праектны інстытут»; у 19952005 гадах дырэктар «Творчай майстэрні архітэктара Луцэвіч Л. П.»; у 2006 годзе галоўны саветнік-інспектар у галіне архітэктуры старшыні Мінскага аблвыканкама; у 2007 годзе намеснік старшыні Камітэта па архітэктуры і будаўніцтве Мінскага аблвыканкама — галоўны архітэктар Мінскай вобласці; у 20082009 гадах галоўны архітэктар, дырэктар праектнага філіяла РУП «Рамонтна-будаўнічы трэст Упраўлення справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь». З 2010 года працуе ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка ў галіне пераважна рэстаўрацыйнага праектавання.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1976 года. Пражывае ў Мінску.

Працуе ў вобласці ландшафтнай архітэктуры, рэстаўрацыі і горадабудаўніцтва. Аўтар больш за 150 праектаў, у т.л.: комплекс паркаў у г. Віцебску (1974, у складзе аўтарскага калектыва, сярэбраны медаль на ўсесаюзным аглядзе-конкурсе праектаў паркаў у г. Маскве ў 1973); парк Дружбы народаў па вул. М. Багдановіча ў г. Мінску (1978, рэалізаваны ў 1979—1980); лесапарк «Зялёны Луг» у г. Мінску (рэалізаваны ў 1979—1982); лесапарк па вул. Ангарскай у г. Мінску (рэалізаваны ў 1993—1995); рэканструкцыя добраўпарадкавання тэрыторыі Кургана Славы (1987); дэндрапаркі на тэрыторыі лясніцтваў Мінскай, Магілёўскай і Гомельскай абласцей (1985—1990); добраўпарадкаванне прыбярэжнай зоны вадасховішча «Крыніцы» пад Мінскам (1977, рэалізаваны ў 1979-81).

Праекты рэстаўрацыі і рэканструкцыі гістарычных паркаў і сядзібна-паркавых комплексаў («Белая дача» і «Лошыца» ў г. Мінску, «Раванічы», «Адрованж», «Альба» ў Мінскай вобласці, парк імя Суворава ў Кобрыне (1973), «Высокае», «Старыя Пескі» ў Брэсцкай вобласці, «Вердамічы», «Жукоўшчына» (Шчучын) у Гродзенскай вобласці); праекта рэканструкцыі комплекснага добраўпарадкавання тэрыторыі Спаса-Ефрасіннеўскага манастыра ў г. Полацку (рэалізаваны ў 1992-93); праекта рэканструкцыі добраўпарадкавання гістарычных могілак з царкоўным комплексам у в. Святая Воля Брэсцкай вобласці (рэалізаваны ў 2000—2004); канцэпцыя аднаўлення Лошыцкага сядзібна-паркавага комплексу ў Мінску (кіраўнік аўтарскага калектыва, дыплом Беларускага фестывалю архітэктуры 2001).

Праектаў добраўпарадкавання тэрыторый пры Доме культуры ў в. Крупіца і пры Цэнтры вольнага часу ў пас. Міханавічы Мінскага раёна (рэалізаваны ў 2000—2004); канцэптуальных ландшафтна-горадабудаўнічых праектаў (лесапаркавы пояс прыгараднай зоны Мінска праект ПРААН «Залатое кола Беларусі»; у складзе аўтарскага калектыва); канцэпцыя новага прыстасавання і далейшага развіцця парку Перамогі ў г. Мінску; аўтар канцэпцыі комплекснага добраўпарадкавання цэнтра і праекта цэнтральнага поймавага парку ў г. Слуцку (рэалізаваны ў 2005), аўтар (складзе аўтарскага калектыва) і кіраўнік праекта комплекснага добраўпарадкавання і азелянення г. Салігорска і пад’язных шляхоў да прамзон (рэалізаваны ў 2006—2007); аўтарскі ўдзел у комплексным добраўпарадкаванні і азеляненні гарадоў Мядзел і Мар’іна Горка Мінскай вобласці (рэалізавана ў 2006—2007); аўтарскі ўдзел у распрацоўцы генплана г. Барысава (2007); аўтар праектаў комплекснага добраўпарадкавання аб’ектаў на тэрыторыі Прыпяцкага нацыянальнага парку (рэалізавана ў 2006—2009).

Навуковы кіраўнік і аўтар рэстаўрацыйна-горадабудаўнічых праектаў па аб’ектах гісторыка-культурнай спадчыны — Бярэзінскай воднай сістэмы (2010), комплексу былой сядзібы ў в. Уселюб Навагрудскага раёна (2011), комплексу былога палаца князёў Друцкіх-Любецкіх, касцёла Св. Тэрэзы і царквы Св. Арханёла Міхаіла ў г. Шчучыне (2011), рэштак былой сядзібы «Двор Стайкі» ў Вілейскім раёне (2012), сядзібна-паркавага комплексу ў в. Сёмкава Мінскага раёна (2012), фрагментаў комплексу былой сядзібы ў в. Вялікае Мажэйкава Шчучынскага раёна (2012), ансамбля палаца ў г.п. Бешанковічы Віцебскай вобласці (2013); аўтар канцэптуальнага праекта стварэння турыстычнай інфраструктуры на базе сядзібна-паркавага комплексу ў в. Сёмкава Мінскага раёна (2013).

Аўтар шэрагу артыкулаў.

  • Луцевич Людмила Петровна // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
  • Луцевич Людмила Петровна // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)