Люсеберт
Люсеберт | |
---|---|
Дата нараджэння | 15 верасня 1924[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 10 мая 1994[1][2][…] (69 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Жонка | Tony Swaanswijk[d][6] |
Дзеці | Брэхт[d] |
Род дзейнасці | паэт, мастак, літограф, пісьменнік, рысавальнік, фатограф, кераміст, дзеяч выяўленчага мастацтва |
Мастацкі кірунак | CoBrA |
Уплыў | Ёхан ван Хел[d][7] |
Узнагароды |
прэмія П. К. Хофта[d] (1967) прэмія Германа Гортэра[d] (1956) прэмія Якабуса ван Лоя[d] (1990) прэмія Германа Гортэра[d] (1953) прэмія Германа Гортэра[d] (1962) |
Сайт | lucebertstichting.nl |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Люсеберт (нідэрл.: Lucebert, сапраўднае імя Люберцюс Якабюс Свансвейк, нідэрл.: Lubertus Jacobus Swaanswijk; 15 верасня 1924 — 10 мая 1994) — нідэрландскі паэт і мастак.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Люберцюс Якабюс Свансвейк нарадзіўся ў Амстэрдаме ў 1924 годзе. Пасля заканчэння сярэдняй школы ён пачаў працаваць у малярным прадпрыемстве свайго бацькі, дзе ўпершыню выявіўся яго мастацкі талент. Журналіст, які ўбачыў зробленыя ім эскізы афармлення рэстарана, дапамог маладому Люберцюсу атрымаць стыпендыю і паступіць у Інстытут мастацкай адукацыі ў 1938 годзе. Але ўжо на наступны год ён кінуў вучобу і стаў валацугам.
У 1947 годзе ён прыняў прапанову маці-настаяцелькі францысканскага манастыра ў Хемскерку распісаць манастырскія сцены ў абмен на ежу і прытулак. Аднак, мастацкія вартасці фрэскі Люберцюса не былі ацэнены кіраўніцтвам манастыра і пасля змены абацісы сцяна была пабелена паверх выявы ў 1951 годзе. (Фрэска была часткова адноўлена ў 1989 годзе).
Паэтычны дэбют Люберцюса, пад псеўданімам Люсеберт, адбыўся ў 1949 годзе, калі ў часопісе «Рэфлекс» быў апублікаваны яго верш «Любоўны ліст нашай закатаванай нявесце Інданезіі» (нідэрл.: «Minnebrief aan onze gemartelde bruid Indonesia»).
Псеўданім складзены з лац.: Luce («святло») і германскага Bert («светлы, ясны, празрысты»).
У пачатку 1950-х гадоў яго вершы рэгулярна з’яўляюцца ў часопісе «Шлюб». Ужо трэці нумар часопіса выйшаў з Люсебертам у ліку рэдактараў. Хутка паэт становіцца адным з актыўных удзельнікаў і ідэолагаў літаратурнага руху пяцідзясятнікаў. Часта яго называюць «імператарам пяцідзесятнікаў» (нідэрл.: Keizer der Vijftigers).
Люсеберт імкнуўся да абнаўлення нідэрландскай паэзіі. Тэмамі многіх з яго вершаў з’яўляецца сама паэзія, асоба паэта і канфлікт паміж пакаленнямі літаратараў.
Зноскі
- ↑ а б Lucebert
- ↑ а б Lubertus Jacobus Swaanswijk — 2009.
- ↑ а б online image library Nederlands Fotomuseum Праверана 20 лютага 2020.
- ↑ Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
- ↑ RKDartists Праверана 18 лістапада 2021.
- ↑ Er is nog veel te doen — 2007. Праверана 20 мая 2024.
- ↑ Hell, Johan van|Stam, Mart // online image library Nederlands Fotomuseum Праверана 20 лютага 2020.
- Нарадзіліся 15 верасня
- Нарадзіліся ў 1924 годзе
- Нарадзіліся ў Амстэрдаме
- Памерлі 10 мая
- Памерлі ў 1994 годзе
- Памерлі ў Паўночнай Галандыі
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Паэты Нідэрландаў
- Паэты XX стагоддзя
- Мастакі Нідэрландаў XX стагоддзя
- Асобы, вядомыя пад літаратурнымі псеўданімамі
- Мастакі-абстракцыяністы
- Акварэлісты