Перайсці да зместу

Лёд

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лёд

Лёд — вада ў цвёрдым стане. Адрозніваюць аморфны лёд і 10 яго крышталічных мадыфікацый. У прыродзе вядома адна форма лёду — са шчыльнасцю 0,92 г/см³, цеплаёмістасцю 2,09 кДж пры 0 °C, цеплынёй плаўлення 334 кДж/кг. Лёд празрысты, у тонкім слоі бясколерны, у вялікай масе блакітнаваты. Звычайна чысцейшы за ваду, аднак можа мець механічныя прымесі — цвёрдыя часцінкі, кропелькі раствораў, бурбалкі газу. Лёд бывае атмасферны (снег, іней, град), водны (сала, ледзяное покрыва, ледзяныя іголкі, донны лёд), падземны (утварае зімовае прамярзанне глеб і вечную мерзлату) і ледавіковы. Адно з самых пашыраных цвёрдых цел на зямной паверхні (каля 30 млн км³). Займае вялікія прасторы ў Антарктыдзе (мацерыковы лёд), Арктыцы (марскі лёд), у горных раёнах (ледавікі), у абласцях пашырэння вечнай мерзлаты.