Лідзея
Лідзея | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 31 км |
Басейн | 167 км² |
Вадацёк | |
Выток | |
• Каардынаты | 53°57′23″ пн. ш. 25°19′55″ у. д.HGЯO |
Вусце | Дзітва |
• Каардынаты | 53°45′51″ пн. ш. 25°24′29″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Дзітва → Нёман → Балтыйскае мора |
|
|
Краіна | |
Рэгіён | Гродзенская вобласць |
Раён | Лідскі раён |
— выток, — вусце |
Лідзе́я, Ліда, Лідзейка — рака ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці, левы прыток р. Дзітвы (басейн Нёман. Даўжыня 31 км. Вадазбор 167 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1,2 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,9 ‰.
Назва
[правіць | правіць зыходнік]Назва Ліда (Лідзея) балцкага паходжання. У асяроддзі літоўскамоўных аўтахтонаў засведчана ў форме Lydà.
Гідранімічны аналаг — літоўская рачная назва Lyduvà (паміж Шаўляем і Юрбаркасам), таксама *Lyd-upis, *Lydeika (аднаўляецца з адпаведных мікратапонімаў), назва латвійскага возера Līdeksne. Далейшыя адпаведнікі — літоўскія гідронімы тыпу Lieda, Liedas, Liedis[1].
Гідранімічны корань Lyd- з шэрагу *lied- : *lyd- : laid-, ён роднасны балцкаму *laidas «склізкі, ліпкі, гладкі», ад якога і прускае laydis «гліна» (мокрая, вільготная, ліпкая)[2].
Далей да індаеўрапейскага *(s)leidh- «склізкі», ад карацейшага *lei- «склізкі, гладкі»[3].
Назвы такога тыпу — архаічныя, яны характарызавалі паверхню рачнога дна (магчыма, і паверхню берагоў). Процілеглае значэнне ў гідронімаў тыпу Крупела (балцк. Krup-el-), ад krupus «шурпаты, бугрысты (пра паверхню)», г.зн. рака з няроўным, ямістым дном[4].
Тыпалагічныя адпаведнікі — гідронімы на Верхнім Падняпроўі і Верхнім Павоччы тыпу «Гладкаўка», «Гладзенка», «Гладкі»[5][6], якія могуць быць скалькаваныя з папярэдніх ім балцкіх назваў, у тым ліку шэрагу *lied- : *lyd- : laid-.
Значэнне назвы ракі Ліда можна перадаць як «Гладкая (дном)».
Гідраграфія
[правіць | правіць зыходнік]Пачынаецца каля в. Верх-Ліда, упадае ў Дзітву за 1 км на ўсход ад в. Даржы. Даліна ад вытоку да Лайкоўшчыны выразная, шырыня яе 1—2 км. Пойма перарывістая (шырыня ў асноўным 0,5—0,8 км), ніжэй в. Навапрудцы і да вусця парэзана меліярацыйнымі каналамі.
Рэчышча на працягу 20 км каналізаванае: ад вытоку да сажалкі (пл. 0,6 км²) у г. Ліда (6 км) і ад в. Навіцкія да вусця (14 км); яго шырыня 6—12 м. Берагі спадзістыя.
Асноўныя прытокі: Нарва, Астраўлянка.
На рацэ
[правіць | правіць зыходнік]Гарады: Ліда. Помнікі гісторыі: Лідскі замак.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 188—189.
- ↑ V. Mažiulis. Prūsų kalbos etimologijos žodynas. Vilnius, 2013. C. 517.
- ↑ J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 662, 960—961.
- ↑ Топоров В. Н. О северо-западнорусском локусе балтийской гидронимии. (из цикла «По окраинам Древней Балтии») // Res Balticae. 1995. С. 25.
- ↑ П. Л. Маштаков. Список рек днепровского бассейне. С.-Петербург, 1913. С. 129, 186.
- ↑ Г. П. Смолицкая. Гидронимия бассейна Оки. Москва, 1976. С. 21, 66.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1–2. – Л., 1971.
- Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил. (руск.)
- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.