Мааская школа
Мааская школа (таксама мёзская або мазанская, ад фр. art mosan) — традыцыйнае пазначэнне рэгіянальнага ізводу раманскага мастацтва , які склаўся ў XI—XIII стагоддзях у басейне ракі Маас, або Мёз.
Адметная рыса гэтай школы — прамое атрыманне ў спадчыну і развіццё традыцый мастацтва Каралінгаў, якое арыентавалася на антычныя і візантыйскія ўзоры. Нават у перыяд сталага сярэдневякоўя мясцовыя дойліды заставаліся пад уражаннем ад Капэлы Карла Вялікага . Такая пераемнасць звязана з тым, што даліна Мааса была размешчана ў самым сэрцы франкскай дзяржавы; тут жа знаходзілася сталіца Карла Вялікага — горад Ахен са спадарожным засяроджваннем твораў мастацтва.
Асноўныя цэнтры мааскага мастацтва — гарады і манастыры Льежскага біскупства, а таксама Намюр, Маастрыхт, Ахен, збольшага Кёльн (дзе захоўваецца знакамітая рака трох вешчуноў). Цяпер гэтая тэрыторыя знаходзіцца ў межах Бельгіі, Нідэрландаў і нямецкай зямлі Паўночны Рэйн-Вестфалія, паміж якімі і размеркаваны асноўныя помнікі мааскай школы.
Льежская купель працы Рэнье з Юі (Царква Святога Варфаламея , 1107-18 гг.) | Базіліка Дзевы Марыі (Маастрыхт) | Даразахавальніца з Кёльна, каля 1180 г. |