Мануэль Альмунія
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Поўнае імя | Мануэль Альмунія Рывера | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
19 мая 1977[1][2][…] (47 гадоў) Памплона, Іспанія |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Іспанія | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 191 см | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 86 кг | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | брамнік | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | завяршыў кар’еру | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мануэль Альмунія Рывера (ісп.: Manuel Almunia Rivero; 19 мая 1977, Памплона, Іспанія) — былы іспанскі футбаліст, брамнік. Вядомы дзякуючы выступленням за англійскі клуб «Арсенал».
Кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Мануэль пачаў сваю кар’еру ў родным горадзе Памплона, выступаючы за фарм-клуб каманды «Асасуна», але за асноўную каманду не гуляў. Затым адзін сезон Мануэль правёў на правах арэнды ў клубе трэцяга дывізіёна «Картахена», а ўлетку 2000 года падпісаў кантракт з клубам «Сабадэль», з таго ж трэцяга дывізіёна. Летам 2001 года перайшоў у «Сельту», якая на той момант была адной з вядучых каманд Прымеры, але так і не згуляў там ніводнай гульні: усе тры сезоны Мануэль правёў у арэндзе ў клубах, як «Эйбар», «Рэкрэатыва» і «Альбасетэ».
14 ліпеня 2004 падпісаў кантракт з «Арсеналам». Дэбютаваў за клуб 27 кастрычніка таго ж года ў гульні Кубка Лігі супраць «Манчэстэр Сіці», у той сезон правёў усе гульні за «Арсенал» у Кубку Лігі. У пачатку сезону 2007/08 стаў першым брамнікам каманды, адстаяўшы канкурэнцыю з боку Енса Лемана.
З 2010 года польскі брамнік Войцех Шчэнсны стаў выцясняць Альмунію з асноўнага складу. 30 верасня 2011 года Альмунія быў аддадзены ў кароткатэрміновую арэнду «Вест Хэм Юнайтэд», асноўны брамнік якога Роберт Грын атрымаў траўму. У канцы кастрычніка, пасля аднаўлення Грына, вярнуўся ў «Арсенал».
Па заканчэнні сезону 2011/2012 Альмунія пакінуў «Арсенал» у стане свабоднага агента, і неўзабаве стаў іграком клуба «Уотфард», за які гуляў на працягу двух сезонаў. Улетку 2014 планаваўся пераход Альмуніі ў «Кальяры», але з-за медыцынскіх праблем ён быў вымушаны завяршыць кар’еру.
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]- Уладальнік Кубка Англіі: 2005
Зноскі
- ↑ Manuel Almunia // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Manuel Almunia // FBref
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Мануэль Альмунія
- Нарадзіліся 19 мая
- Нарадзіліся ў 1977 годзе
- Асобы
- Нарадзіліся ў Памплоне
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбольныя варатары
- Футбалісты Іспаніі
- Ігракі ФК Уотфард
- Ігракі ФК Арсенал Лондан
- Ігракі ФК Вест Хэм Юнайтэд
- Ігракі ФК Альбасетэ
- Ігракі ФК Рэкрэатыва Уэльва
- Ігракі ФК Эйбар
- Ігракі ФК Сельта
- Ігракі ФК Сабадэль
- Ігракі ФК Картахена
- Ігракі ФК Асасуна
- Ігракі ФК Асасуна B