Марсела Дыяс Рохас
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Поўнае імя | Марсела Альфонса Дыяс Рохас | |||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
30 снежня 1986[1][2][…] (37 гадоў) |
|||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Чылі | |||||||||||||||||||||||||||
Рост | 166 см | |||||||||||||||||||||||||||
Вага | 64 кг | |||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | апорны паўабаронца | |||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | Аўдакс Італьяна | |||||||||||||||||||||||||||
Нумар | 21 | |||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Марсела Альфонса Дыяс Рохас (ісп.: Marcelo Alfonso Díaz Rojas; нар. 30 снежня 1986, Сант’яга, Чылі) — чылійскі футбаліст, паўабаронца клуба «Аўдакс Італьяна» з Авельянеды і былы ігрок нацыянальнай зборнай Чылі.
Кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]У дарослым футболе дэбютаваў у 2005 годзе выступамі за каманду клуба «Універсідад дэ Чылі», дзе прайшоў да гэтага навучанне ў клубнай акадэміі.
Пасля першага сезона, у Апертуры 2008 года, Дыяс стаў іграком стартавага складу. Першы свой гол забіў 23 сакавіка 2008 года ў матчы супраць «Уачыпата», але клуб трываў паражэнне з лікам 2:3[3]. Пасля звальнення трэнера Артура Сала, Дыяс пачаў гуляць на левым флангу паўабароны, у адрозненне ад бачання былога трэнера, які выкарыстоўваў футбаліста ў якасці атакуючага паўабаронцы.
Частку 2010 года Марсела правёў у арэндзе ў іншым чылійскім клубе «Дэпортэс», пасля чаго вярнуўся ва «Універсідад дэ Чылі». Да складу клуба «Базель» далучыўся ў 2012 годзе, падпісаўшы кантракт да 30 чэрвеня 2016 года. У лютым 2015 года перайшоў у склад клуба «Гамбург». 1 чэрвеня 2015 года забіў свой першы гол за «Гамбург» — у матчы плэй-оф за месца ў Бундэслізе супраць «Карлсруэ» са штрафога ўдара на 91-й хвіліне, тым самым выратаваўшы свой клуб ад вылету. У студзені 2016 стаў іграком іспанскай «Сельты».
У жніўні 2017 года, разарваўшы кантракт з «Сельтай», папоўніў склад мексіканскага клуба «УНАМ Пумас». У жніўні 2018 года перайшоў у аргенцінскі «Расінг». У ліпені 2021 года далучыўся да парагвайскага «Лібертада», а ў студзені 2023 года вярнуўся ў Чылі, стаўшы іграком «Аўдакс Італьяна».
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]«Універсідад дэ Чылі»:
- Чэмпіён Чылі: 2009 (а), 2011 (а), 2011 (к), 2012 (а)
- Пераможца Копы Судамерыкана: 2011
«Базель»:
- Чэмпіён Швейцарыі (2): 2013, 2014
«Расінг»:
- Чэмпіён Аргенціны: 2019
- Уладальнік Трафея чэмпіёнаў Аргенціны: 2019
«Лібертад»:
- Чэмпіён Парагвая: 2022 (а)
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Marcelo Díaz // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ MARCELO ALFONSO DIAZ // Argentine Soccer Database
- ↑ Huachipato aprovechó las licencias defensivas para dejar con las manos vacías a U. de Chile. Cooperativa.cl
- Нарадзіліся 30 снежня
- Нарадзіліся ў 1986 годзе
- Нарадзіліся ў Сант’яга
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Чылі
- Ігракі зборнай Чылі па футболе
- Ігракі ФК Універсідад дэ Чылі
- Ігракі ФК Дэпортэс Ла-Серэна
- Ігракі ФК Базель
- Ігракі ФК Гамбург
- Ігракі ФК Сельта
- Ігракі ФК УНАМ Пумас
- Ігракі ФК Расінг Авельянеда
- Ігракі ФК Лібертад
- Ігракі ФК Аўдакс Італьяна
- Чэмпіёны Паўднёвай Амерыкі па футболе