Перайсці да зместу

Марцін Стравінскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Марцін Стравінскі
Герб «Суліма»
Герб «Суліма»
4-ы Кашталян віцебскі
1592 — 1594
Папярэднік Мельхіёр Завіша
Пераемнік Ян Зяновіч

Смерць 1594(1594)
Род Стравінскія
Бацька Ян Стравінскі
Жонка Данімістра Копаць
Дзеці Геранім Максіміліян, Соф'я

Марцін Стравінскі (? — 1594) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Кашталян менскі (15901592) і віцебскі1592).

Быў цівуном і гараднічым троцкім. Войт магілёўскі з 1580. Маршалак гаспадарскі ў 15801590, потым кашталян менскі і віцебскі, таксама староста румбарскі (1589). Пазычаў грошы каралю Стэфану Баторыю на Інфлянцкую вайну 1558—1582.

Прадстаўнік роду Стравінскіх герба «Суліма», сын Яна. Меў братоў Эразма, Крыштафа і Бальцара.

Быў жанаты з Данімістрай Копаць, меў сына Гераніма Максіміліяна, старосту рагачоўскага, і дачку Соф'ю, якая выйшла за аршанскага падкаморага Рыгора Сапегу.

Зноскі