Марына Андрэеўна Гаеўская
Марына Андрэеўна Гаеўская | |
---|---|
Дата нараджэння | 19 ліпеня 1956 (68 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар |
|
Месца працы | |
Член у |
Марына Андрэеўна Гае́ўская (нар. 19 ліпеня 1956, г. Гродна) — беларускі архітэктар.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыла ў 1978 годзе архітэктурны факультэт БПІ. У 1978—2004 гадах архітэктар, вядучы архітэктар, начальнік групы архітэктараў у інстытуце «Белдзяржпраект»; у 2004—2006 гадах загадчык групай архітэктараў КУП «Мінскпраект»; у 2009—2010 гадах галоўны архітэктар праектаў УП «АрхКомплексПраект»; з 2010 года вядучы эксперт, галоўны эксперт РУП «Галоўдзяржбудэкспертыза».
Член Беларускага саюза архітэктараў з 1990 года.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Аўтар у складзе творчых калектываў шэрагу жылых і грамадскіх будынкаў, у т.л. тыпавых школ рознай умяшчальнасці ў розных канструкцыях для будаўніцтва ў гарадах; сярэдняя школа ў мікрараёне Сухарава ў г. Мінску; шматпрофільнай паліклінікі ў мікрараёне Малінаўка ў г. Мінску; адміністрацыйнага будынка па вул. Сапёраў у г. Мінску і інш.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гаевская Марина Андреевна // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
- Нарадзіліся 19 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1956 годзе
- Нарадзіліся ў Гродне
- Выпускнікі архітэктурнага факультэта БНТУ
- Супрацоўнікі Белдзяржпраекта
- Супрацоўнікі Мінскпраекта
- Члены Беларускага саюза архітэктараў
- Асобы
- Архітэктары паводле алфавіта
- Архітэктары Беларусі
- Архітэктары Мінска
- Архітэктары XX стагоддзя
- Архітэктары XXI стагоддзя