Перайсці да зместу

Матывацыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Матывацыя (лац.: moveo — рухаю) — заахвочванне асобы да жвавай дзейнасці дзеля задаваленнення патрэбы ў даброце і спрыяльных абставінах жыцця. Спалучае ўнутраныя і знешнія ўмовы, што выклікаюць накіраванасць дзеяння на азначаны прадмет. Ёсць асабіста значным пабуджэннем, што адпавядае глыбіннай патрэбе асобы. Развіваецца праз пераўтварэнне і ўзмацненне прадметнай дзейнасці. Чыннікам выступае вытворчасць даброты. Увасабляе прадметную зацікаўленасць, ідэал і каштоўнасць. Залежыць ад валявых якасцей, выхавання, каштоўнаснай скіраванасці і будовы маральнай свядомасці асобы. Выяўляе светапоглядныя ўстаноўкі і правілы дзейнасці чалавека. З’яўляецца асноўным прадметам вывучэння ў псіхалогіі асобы[1].

  • Паводле іерархіі: агульная (адлюстроўвае накіраванасць развіцця асобы) і сытуатыўная (задавальненне прыватнай патрэбы).
  • Паводле віду дзейнасці: камунікацыйная, пазнавальная і пераўтваральная.
  • Паводле прадмета насычэння: духоўная і рэчыўная.
  • Паводле ўсведамлення: адпаведная (мэта), неадпаведная (матываванне), неўсвядомленая[1].

Зноскі

  1. а б Ігар Катляроў. Матыў // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2000. — Т. 10. — С. 210. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0169-9. Архівавана 10 снежня 2015.
  • Матывацыя(недаступная спасылка). Навучальныя матэрыялы анлайн (27 кастрычніка 2010). Архівавана з першакрыніцы 23 кастрычніка 2015. Праверана 21 ліпеня 2015.
  • Эвалюцыя матывацыі(недаступная спасылка). Навучальныя матэрыялы анлайн (27 кастрычніка 2010). Архівавана з першакрыніцы 23 кастрычніка 2015. Праверана 21 ліпеня 2015.