Мацвей Міхайлавіч Грубіян
Мацвей Міхайлавіч Грубіян | |
---|---|
ідыш: מאָטל גרוביִאַן | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 12 красавіка 1909 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 9 лютага 1972 (62 гады) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт |
Гады творчасці | з 1930 |
Жанр | верш[d] |
Мова твораў | ідыш |
Узнагароды |
Мацвей (Мотл) Міхайлавіч Грубіян (ідыш: מאָטל גרוביִאַן; 12 красавіка 1909, в. Сакалоўка, цяпер Кіеўская вобласць, Украіна — 9 лютага 1972, Масква) — беларускі паэт.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 12 красавіка 1909 года ў в. Сакалоўка ў сям’і настаўніка. У 13 гадоў з’ехаў у Менск, працаваў на рамесных працах. У 1938 г. скончыў літаратурны факультэт Педагагічнага інстытута імя Горкага ў Мінску. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, тройчы цяжка паранены. Уся сям’я паэта загінула ў Мінскім гета. Жыў у Маскве, працаваў адказным сакратаром у Яўрэйскім антыфашысцкім камітэце і яго газеце «Эйнікайт» («Адзінства»). У 1948 г. арыштаваны па справе Яўрэйскага антыфашысцкага камітэта. 7 гадоў правёў у лагерах Інты (Рэспубліка Комі)[1].
Пасля вызвалення ў 1955 г. жыў у Маскве. Узнагароджаны медалямі[1].
Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1939 года[1].
Пахаваны на Вастракоўскіх могілках Масквы[1].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Дэбютаваў у друку ў 1930 г. Пісаў на ідыш. Аўтар зборнікаў «Фун келер аф дер зун» («З падвала — да сонца»; Мінск, 1935), «Лирика» (у перакладзе; Минск, 1940), «Гезанг вегн мут» («Песня аб мужнасці»; Масква, 1947), «Я знаю тебя, жизнь» (у перакладзе; Москва, 1958), «Ключи» (у перакладзе; Москва, 1962), «Лирика» (у перакладзе; Москва, 1967). Выдадзеныя зборнікі выбранай лірыкі на ідыш «Беспакойны вецер» (Масква, 1970), «Вечны агонь» (Масква, 1976)[1].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Мацвей Міхайлавіч Грубіян на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Нарадзіліся 12 красавіка
- Нарадзіліся ў 1909 годзе
- Нарадзіліся ў Васылькіўскім раёне
- Памерлі 9 лютага
- Памерлі ў 1972 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Пахаваныя на Вастракоўскіх могілках
- Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка
- Узнагароджаныя медалём «За баявыя заслугі»
- Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «Дваццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Рэпрэсаваныя ў СССР
- Паэты на ідыш
- Паэты Беларусі
- Паэты Расіі XX стагоддзя