Мглінскі павет
Выгляд
Мглінскі павет | |
---|---|
Краіна | Расійская імперыя |
Уваходзіць у | Ноўгарад-Северскае намесніцтва (1781—1796), Маларасійская губерня (1796—1802), Чарнігаўская губерня (1802—1919), Гомельская губерня (1919—1922) |
Адміністрацыйны цэнтр | Мглін |
Дата ўтварэння | 1795 |
Дата скасавання | 1924 |
Насельніцтва (1897) | 181 200 |
Плошча | 3 777 км² |
Мглінскі павет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ноўгарад-Северскага намесніцтва, Маларасійскай, Чарнігаўскай і Гомельскай губерняў, існавала ў 1781—1922 гг. Цэнтр — Мглін.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Мглінскі павет быў сфарміраваны на тэрытарыяльнай аснове соценнага дзялення Старадубскага палка і ўвайшоў у склад Ноўгарад-Северскага намесніцтва. У 1796 г., пасля скасавання намесніцтва, павет увайшоў у склад Маларасійскай, а з 1802 г. — Чарнігаўскай губерняў.
У 1919 г. разам з іншымі паветамі Старадубшчыны быў уключаны ў склад новастворанай Гомельскай губерні РСФСР. У тым жа годзе са складу павета быў выдзелены новы Почапскі павет, а ў 1922 г. астатняя частка павета была падзелена паміж Почапскім і Клінцоўскім паветамі.
Воласці
[правіць | правіць зыходнік]1913 г.
[правіць | правіць зыходнік]- Аляксееўская
- Балыкская
- Васькавіцкая
- Варабейнская
- Івайцёнская
- Касцяніцкая
- Катлякоўская
- Краснагорская
- Краснаслабадская
- Кульневская
- Мглінская
- Ніўнянская
- Паўлаўская
- Почапская
- Раманаўская
- Старасельская
- Шумараўская