Перайсці да зместу

Медзведніца

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Медзведніца
харв. Medvednica
Краявід на Медзведніцу
Краявід на Медзведніцу
45°54′39″ пн. ш. 15°56′40″ у. д.HGЯO
Краіна
Найвышэйшая вяршыняСлемэ 
Найвышэйшы пункт1033 м [1] 
Медзведніца (Харватыя)
Медзведніца
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ме́дзведніца (харв.: Medvednica венг.: Szlyeme hegység) — горны масіў у паўднёва-заходняй частцы Сярэнедунайскай нізіны. Цягнецца з паўднёвага захаду на паўночны ўсход на працягу 42 км на поўнач ад Заграба, паміж далін сярэдней Савы, Сутлі і Крапіны. Найвышэйшы пункт Медзведніцы — Слемэ (1033 метраў над узроўнем мора), на якой знаходзіцца Заграбская тэлевежа, атэль, а на вяршыню вядзе шасэ і канатная дарога. Масіў пакрыты ліставымі лясамі. Горны масіў Медзведніца аддзяляе ад цэнтральнай Харватыі рэгіён Загор'е. Ахоўваная частка Парку прыроды Медзведніца займае 228 км².

На паўночных і ўсходніх схілах Медзведніцы размяшчаюцца горналыжныя трасы з рознай ступенню складанасці. На паўночным схіле рэгулярна праводзяцца міжнародныя спаборніцтвы па гарналыжнаму слаламу пад эгідай Міжнароднай федэрацыі лыжнага спорту.

Адной з галоўных прыродных славутасцей з'яўляецца пячора Ветарніца, размешчаная ў паўднёва-заходняй частцы Медзведніцы. Пячора мае працягласць 7 128 метраў[2]. У пячоры маюцца наскальныя малюнкі, сталактыты і сталагміты, калоніі кажаноў.

На паўднёвым схіле Медзведніцы размешчаны замак Медзведград, пабудаваны ў XIII стагоддзі па рашэнні папы Інакенція IV пасля таго, як войска Батыя спустошыла Заграб, разбурыўшы дамы і храмы. З назіральнай пляцоўкі Медзведграда, з вышыні 500 метраў, адкрываецца цудоўны краявід на Заграб.

Славутасцю Медзведніцы з'яўляецца Зрынская рудня, якая ўяўляе сабой комплекс шахт, калідораў і адкрытых выпрацовак. Яе распрацоўка пачалася ў XV стагоддзі.

Зноскі

  1. Слеме — пік - Харвацкія пікі - Харвацкая асацыяцыя альпінізму (харв.)
  2. З меркаванняў бяспекі наведвальнікі могуць наведваць толькі першыя 380 метраў.