Меліса Джэферсан
Меліса Джэферсан | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Пол | жанчына |
Спецыялізацыя | лёгкая атлетыка |
Нарадзілася |
21 лютага 2001[1] (23 гады) |
Грамадзянства | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Меліса Джэферсан (англ.: Melissa Jefferson; нар. 21 лютага 2001 года, Джорджтаўн, Паўднёвая Караліна) — амерыканская лёгкаатлетка, бягуха на кароткія дыстанцыі, двухразовая чэмпіёнка свету 2022 і 2023 гадоў у эстафеце 4 па 100 метраў. Бронзавы прызёр летніх Алімпійскіх гульняў 2024 года на дыстанцыі 100 метраў.
Спартыўная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Джэферсан выступала за Універсітэт Прыбярэжнай Караліны і выйграла чэмпіянат NCAA па бегу на 60 метраў у памяшканні ў 2022 годзе. Потым яна выйграла бег на 100 метраў на адкрытым чэмпіянаце ЗША па лёгкай атлетыцы 2022 года і прайшла кваліфікацыю на чэмпіянат свету па лёгкай атлетыцы 2022 года, які праходзіў у Юджыне, штат Арэгон. Джэферсан дайшла да фіналу на дыстанцыі 100 метраў і фінішавала восьмай. У 2022 годзе яна была ў складзе эстафетнай камандзе ЗША, якая заваявала залаты медаль у эстафеце 4 х 100 метраў.
На чэмпіянаце свету па лёгкай атлетыцы 2023 года, які праходзіў у Будапешце, Джэферсан зноў бегла эстафету 4 х 100 метраў і выйграла залаты медаль.
У маі 2024 года Меліса выйграла бег на 100 метраў на залатым этапе Гран-пры Сусветнага лёгкаатлетычнага кантынентальнага тура ў Лос-Анджэлесе.
На летніх Алімпійскіх гульнях у Парыжы, у 2024 годзе, на дыстанцыі 100 метраў яна заваявала бронзавы медаль з вынікам 10,92 сек.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]