Перайсці да зместу

Музей баявой і працоўнай славы Бабруйскага раёна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Музей баявой і працоўнай славы Бабруйскага раёнамузей у вёсцы Сычкава (Бабруйскі раён, Магілёўская вобласць). Музей заснаваны 6 жніўня 1984 г. паводле рашэння № 26-41 "Аб адкрыцці музея" Бабруйскага райвыканкама. Асновай музея быў пакой баявой і працоўнай славы, створаны ў 80-я гады. Статус музея быў атрыманы ў 1990-м годзе паводле рашэння № 34 ад 25.06.1990 г. упраўлення культуры Магілёўскага аблвыканкама.

Колькасць прадметаў асноўнага фонду – 5219. Агульная плошча музейных будынкаў – 360 м². Экспазіцыйна-выставачная плошча – 240 м². Плошча пад захаванне фондаў – 9 м².

У музеі тры экспазіцыйных залы і 2 выставачных. У іх адлюстравана гісторыя Бабруйшчыны ад старажытнага часу да сучасных дзён. Сабраны вялікі матэрыял аб вядомых дзеячах раёна, пісьменніках, героях працы і Вялікай Айчыннай вайны.

Раздзелы экспазіцыі

[правіць | правіць зыходнік]
  • "Археалагічныя раскопкі на тэрыторыі Бабруйскага раёна", дзе сабраны экспанаты, якія знайшлі вучоныя-археолагі пры раскопках на тэрыторыі раёна, у прыватнасці здабытыя з пяці сычкаўскіх курганоў;
  • "Край у гады Вялікай Айчыннай вайны", дзе расказваецца аб гераічным мінулым раёна з першага дня нямецкай акупацыі і да вызвалення. Шмат звестак і экспанатаў пра партызанскі рух на Бабруйшчыне;
  • "Дасавецкі і савецкі перыяды раёна", дзе можна даведацца аб гісторыі ўзнікнення раёна і прасачыць падзеі амаль да нашых дзён.

У зале этнаграфіі размешчаны экспанаты, якія адлюстроўваюць жыццё і побыт сялян канца ХІХ, пачатку ХХ стагоддзя