Музей сучаснага мастацтва (Парыж)
Парыжскі музей сучаснага мастацтва | |
---|---|
Musée d'Art moderne de la Ville de Paris | |
Заснаваны | 1961 |
Адкрыты | 1961 |
Месцазнаходжанне | 11, avenue du Président Wilson 75116 Paris |
Наведвальнікі |
|
Праезд | метро Alma-Marceau і Iéna |
mam.paris.fr (фр.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Парыжскі музей сучаснага мастацтва (фр.: Musée d'Art moderne de la Ville de Paris) займае ўсходняе крыло Такійскага палаца. У музеі прадстаўлены больш 8 000 экспанатаў, якія адлюстроўваюць разнастайныя плыні мастацтва XX стагоддзя.
Не блытаць з Французскім Дзяржаўным музеем сучаснага мастацтва, размешчаным у Цэнтры Жоржа Пампіду.
Гісторыя музея
[правіць | правіць зыходнік]Першапачаткова музей планавалася адчыніць у 1937 годзе ў рамках Міжнароднай Выставы Мастацтваў і Тэхналогіі, што праходзіла ў Парыжы. У 1937 годзе музей не адчыняецца, і мноства работ сучасных мастакоў, набытых Парыжам за час выставы трапляюць у калекцыю музея Малога Палаца. Толькі калі памяшканні Малога Палаца становяцца зусім маленькімі для сабранай калекцыі (асабліва пасля дару доктара Жырардэна (фр.: Dr Girardin) в1953 годзе, адчыняецца новы музей у Такійскім палацы.
Пастаянная калекцыя
[правіць | правіць зыходнік]Пастаянная калекцыя музея выстаўлена ў храналагічным парадку.
Гістарычны раздзел (1900—1960 гг.)
[правіць | правіць зыходнік]Тут прадстаўлены экспанаты, сабраныя падчас будаўніцтва Такійскага палаца ў 1937 годзе, а таксама прадметы мастацтва, падораныя доктарам Жырардэнам.
У гістарычным раздзеле прадстаўлены работы фавістаў, кубістаў і пост-кубістаў, арфістаў (у асноўным творы Дэланэ і Лежэ), а таксама сюррэалістаў (карціны Пікабіа, а таксама калекцыя, якая належала Андрэ Брэтону).
Сучасны раздзел (пасля 1960 года)
[правіць | правіць зыходнік]Раздзел прадстаўляе розныя плыні сучаснага мастацтва, сярод іншых:
- Плынь Новага Рэалізму: Арман (фр.: Arman), Сезар, Дэшам (фр.: Gérard Deschamps), Эн (фр.: Raymond Hains), Кляйн, Рэс (фр.: Martial Raysse) і Вілежле (фр.: Jacques Villeglé).
- Плынь Флуксус: Бен (фр.: Benjamin Vautier), Дзітман (фр.: Erik Dietman), Фію (фр.: Robert Filliou).
- Плынь блізкіх па духу артыстаў (фр.: mouvement d’artistes proches d’esprit): Бродтэрс (фр.: Marcel Broodthaers), Балтанскі, Анэт Месажэ)
- Рух Figuration narrative: Куеко (фр.: Henri Cueco), Эро (фр.: Erró), Фраманжэ, Ранкіяк (фр.: Bernard Rancillac), Манары (фр.: Jacques Monory), Шлосер (фр.: Gérard Schlosser), Штампфлі (фр.: Peter Stämpfli).
«Крадзеж стагоддзя»
[правіць | правіць зыходнік]У ноч на 20 мая 2010 года невядомыя выкралі пяць карцін пэндзля Пікаса, Мацісаа, Мадыльяні, Брака і Лежэ агульным коштам мінімум 100 мільёнаў еўра[2][3].
Выкрадзеныя палатна:
- П. Пікаса «Голуб з зялёным гарошкам» (1912)
- А. Маціса «Пастараль» (1906)
- А. Мадыльяні «Жанчына з веерам»
- Ф. Лежэ «Нацюрморт з падсвечнікі» (1922)
- Ж. Брак «Алівы паблізу Эстака» [4]
Практычная інфармацыя
[правіць | правіць зыходнік]Музей размешчаны ў XVI акрузе Парыжа, найбліжэйшыя станцыі метро — Alma-Marceau і Iéna.
Музей адкрыты кожны дзень акрамя панядзелка.
Гадзіны працы: з 10:00 да 18:00. Па чацвяргах музей адкрыты да 22:00
Зноскі
- ↑ Ministry of Culture of France Fréquentation des Musées de France — Ministry of Culture of France. Праверана 10 кастрычніка 2021.
- ↑ "В Париже украли живописи на 100 млн". Радио Маяк. 20 мая 2010 года.
{{cite news}}
: Праверце значэнне даты ў:|date=
(даведка)(недаступная спасылка) - ↑ Jones, Sam (20 мая 2010 года). "Picasso and Matisse masterpieces stolen from Paris museum". The Guardian(англ.).
{{cite news}}
: Праверце значэнне даты ў:|date=
(даведка) - ↑ (недаступная спасылка) З Музея сучаснага мастацтва выкрадзеныя карціны на 500 млн.еўра РЭХА планеты