Перайсці да зместу

Мікалай Багданавіч Энгельгарт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікалай Багданавіч Энгельгарт
Сцяг3-і Кіраўнік Магілёўскага намесніцтва
1781 — 1790
Манарх Кацярына II
Папярэднік Пётр Багдановіч Пасек
Пераемнік Сяргей Кузьміч Вязьміцінаў
Сцяг3-і Магілёўскі віцэ-губернатар
1779 — 1781
Губернатар Пётр Багдановіч Пасек
Папярэднік Мікалай Лявонцьевіч Варонін
Пераемнік Герасім Іванавіч Чарамісінаў

Нараджэнне 1737
Смерць 1816
Род Энгельгарты
Бацька Багдан Мікалаевіч Энгельгарт[d]
Маці Пелагея Радванская[d]
Дзеці Леў Мікалаевіч Энгельгарт[d]
Ваенная служба
Гады службы —1774
Прыналежнасць  Расійская імперыя
Род войскаў армія
Званне палкоўнік
Бітвы Сямігадовая вайна
Узнагароды
ордэн Святога Уладзіміра 2 ступені

Мікалай Багданавіч Энгельгарт (руск.: Николай Богданович Энгельгардт; 17371816, Смаленск) — правадзейны стацкі саветнік, у 1781—1790 гг. магілёўскі губернатар.

Паходзіў са смаленскага шляхецкага роду Энгельгартаў. Старэйшы сын палкоўніка Багдана Энгельгарта і Пелагеі з Радванскіх[1]. Бацька валодаў часткай маёнткаў Калковічы і Скакочына[1]. Стрыечны брат бацькі быў у шлюбе з сястрой князя Пацёмкіна, дзякуючы чаму меў ад апошняга пратэкцыю.

Браў удзел у баях Сямігадовай вайны. Кадэт на 25 мая 1755 года, харужы па патэнту 26 студзеня 1758 года, падпаручык артылерыі па патэнту 1758 года, у штату графа Пятра Іванавіча Шувалава па патэнту 1 студзеня 1761 года, падпалкоўнік па патэнту 1 студзеня 1766 года, зволены палкоўнікам па патэнту 31 снежня 1768 года[1].

У дзень узыходжання на прастол імператрыцы Кацярыны II у 1762 годзе быў вартавым капітанам у Пецяргофе.

Ваявода віцебскі на 1773 года, прэзідэнт Полацкага цывільнага суда па патэнту 12 мая 1778 года, стацкі радца па патэнту 12 мая 1779 года, віцэ-губернатар Магілёўскага намесніцтва па патэнту 24 лістапада 1779 года, губернатар Магілёўскага намесніцтва па патэнту 28 ліпеня 1781, канцлер па патэнту 28 снежня 1784 года[1].

У 1791 годзе выйшаў у адстаўку. Жыў у Беларусі, дзе яму было падаравана 800 душ.

Валодаў маёнткам Таўпечыцы Магілёўскага павета па лісту 1784 года ад графа Паца, які замяніў 31 студзеня 1785 года на маёнтак Селішча Чавускага павета з Кіркорам, сялом Зайцава Гарадзецкага павета з 75 сялянамі. Рабіў 13 снежні 1792 года вывад шляхецтва з Чавускага павета[1].

Памёр у 1816 годзе ў Смаленску.

Атрымаў ордэн Св. Уладзіміра 2-й ступені па патэнту 23.01.1787 Кацярыны II[1].

Жонка — Надзея Пятроўна Бутурліна (пам. 1785), паходзіла з дробнамаянтковых дваран, якія не мелі ніякага дачынення да старажытнага роду Бутурлінаў. Была багатай нявестай. Дзеці:

  • Варвара (1764—пасля 1855), з 1798 года замужам за М. А. Наўрозавым.
  • Леў (1766—1836), генерал-маёр; яго дачка Анастасія (1804—1860)[2] была замужам за паэтам Яўгенам Баратынскім;
  • Аляксандра (1767—1848), выпускніца Смольнага інстытута, з 1786 года замужам за графам Сяргеем Кузьмічом Вязміцінавым, ваенным міністрам (1802—1808), старшынёй Камітэта міністраў (1812—1816) Расійскай імперыі.
  1. а б в г д е СХХ. ЭНГЕЛЬГАРДТЫ // Шляхта Магілёўскай губерні. Радаводы / Аляксандр Залівака. — Выд. 2-е, дапрацаванае. — Мінск: Энцыклапедыкс, 2017. — 264 с. — 30 экз. — ISBN 978-985-7153-09-1.
  2. Настасья (Анастасия) Львовна Энгельгардт (Баратынская). Родовод. Архівавана з першакрыніцы 7 студзеня 2013. Праверана 27 снежня 2012.