Перайсці да зместу

Мікалай Вольскі (кашталян віцебскі)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікалай Вольскі
Мікалай Вольскі. Невядомы мастак, XVII ст.
Мікалай Вольскі. Невядомы мастак, XVII ст.
Герб «Палукоз»
Герб «Палукоз»
9-ы Кашталян віцебскі
1615 — 3 мая 1621
Папярэднік Аляксандр Багдан Сапега
Пераемнік Сымон Самуэль Сангушка

Нараджэнне 1584
Смерць 3 мая 1621(1621-05-03)
Месца пахавання
Род Вольскія[d]
Бацька Крыштаф Вольскі
Жонка Барбара з Войнаў[d]
Дзеці Казімір
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мікалай Вольскі (1583 ці 1584 — 3 мая 1621) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Маршалак земскі ваўкавыскі (1605—1615), кашталян віцебскі (з 1615).

Сын падстолія літоўскага Крыштафа, ажаніўся з Барбарай, дачкой берасцейскага кашталяна Рыгора Войны. Меў сына Казіміра.

Надмагільны помнік Вольскіх у касцёле Св. Юрыя

Валодаў маёнткам Крамяніца ў Ваўкавыскім павеце, дзе заснаваў касцёл. Быў пахаваны разам з жонкай у гэтым касцёле, там захавалася пліта з надпісам: «ILL.D. Nicolaus Wolski haeres Krzemienicensis castella[nus] Witebsscen[sis] OBIIT Anno D. MDCXXI. MAI DIE 3 AETATIS SUAE 37» — «Найяснейшы Пан Мікалай Вольскі, дзедзіч Крамяніцы, кашталян віцебскі, памёр года Божага 1621 дня 3 мая ва ўзросце 37 гадоў».

Зноскі

  • Шаланда А. Сапраўдны гербоўнік шляхты Ваўкавыскага павета ў другой палове XVI—XVIII ст. // Герольд Litherland № 18, Горадня-Менск, 2011. С.138