Мікола Папека
Мікола Папека | |
---|---|
| |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 28 снежня 1961 (62 гады) |
Месца нараджэння | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт, пчаляр |
Жанр | верлібр |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя | |
Член у | |
Прэміі |
Гліняны Вялес (1999) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Міко́ла (Мікала́й Мікала́евіч) Папе́ка (нар. 28 снежня 1961, в. Турная, Івацэвіцкі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі паэт, пчаляр.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 28 снежня 1961 года ў вёсцы Турная Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Скончыў Аляхновіцкую сярэднюю школу (1979), Смілавіцкі саўгас-тэхнікум (1981, па прафесіі тэхніка-пчаляра), Украінскую сельскагаспадарчую акадэмію ў Кіеве (1981—1986, па спецыяльнасці заатэхніка-пчаляра).
З 1986 года жыве ў вёсцы Лінава Пружанскага раёна. Працаваў пчаляром у лясніцтве, цяпер — на ўласнай гаспадарцы.
Заснавальнік штогадовай літаратурнай «Мядовай прэміі», пераможца якой штогод атрымоўвае пуд мёду. Член Беларускага ПЭН-цэнтра, Саюза беларускіх пісьменнікаў[1].
Сябра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада).
30 лістапада 2020 года затрыманы па крымінальнай справе за ўдзел у пратэстах супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў[2]. 8 чэрвеня 2021 года асуджаны на 2 гады «хіміі» за ўдзел у карагодзе на праезнай частцы ў Брэсце 13 верасня 2020 года[3]. З 13 верасня 2021 года адбываў пакаранне ў папраўчай установе адкрытага тыпу № 21 у Мазыры. 16 верасня 2021 года сумеснай заявай пяццю арганізацый, сярод якіх Праваабарончы цэнтр «Вясна», Беларускі ПЭН-цэнтр, быў прызнаны палітычным зняволеным[4]. У пачатку красавіка Міколу Папеку ўзмацнілі пакаранне і перавялі яго ў калонію на 8,5 месяцаў. 17 снежня 2022 года выйшаў на волю з магілёўскай калёніі № 15.
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Жанаты, з жонкай Святланай (працуе настаўніцай) маюць двух сыноў.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Вершы пачаў складаць у школьным узросце, аднак усе яны былі страчаныя падчас навучання ў тэхнікуме. Друкаваўся ў часопісе «Крыніца», штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва», абласной і раённай перыёдыцы.
У 1999 годзе ў серыі «Брэсцкае вогнішча» выйшаў яго першы зборнік вершаў «Чарнавікі…» з прадмовай Міколы Купрэева. За выхад кнігі аўтар выказаў падзяку сваім «двукрылым фундатарам» — пчолам[5]. У 2000 годзе за гэты зборнік Мікола ўзнагароджаны прэміяй «Гліняны Вялес-99».
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Мікола Папека. Чарнавікі…. — Брэст: Брэсцкая друкарня, 1999. — 92 с. — (Берасцейскае вогнішча). — 300 экз. — ISBN 985-6413-40-0.
- Іван Юльянавіч Здановіч. Рупліўцы беларускага нацыянальнага адраджэння з Пружаншчыны: Грамадска-літаратурны даведнік. — Пружаны: 2003. — 144 с.
Зноскі
- ↑ Папека Мікалай Мікалаевіч(недаступная спасылка). Члены СБП. Саюз беларускіх пісьменнікаў (13 студзеня 2012). Архівавана з першакрыніцы 18 красавіка 2015. Праверана 4 верасня 2012.
- ↑ Паэт-пчаляр Мікола Папека затрыманы па крымінальнай справе(недаступная спасылка). Беларускае Радыё Рацыя. Архівавана з першакрыніцы 17 мая 2022. Праверана 8-6-2021.
- ↑ У Брэсце вынеслі чарговыя прысуды па «справе карагодаў». Трох палітвязняў вызвалілі ў залі суда . Праваабарончы цэнтр «Вясна» (8 чэрвеня 2021). Праверана 8-6-2021.
- ↑ Заява праваабарончых арганізацый Беларусі аб прызнанні сямі новых палітвязняў . Праваабарончы цэнтр «Вясна» (16 верасня 2021).
- ↑ Алесь Аркуш. Пчала ўчапілася ў верас // Наша Ніва. — ліпень 2000.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Здановіч Іван Юльянавіч. Рупліўцы беларускага нацыянальнага адраджэння з Пружаншчыны: Грамадска-літаратурны даведнік. — Пружаны, 2003. — 144 с.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Мікола Папека на Вікісховішчы |
- Pages using the JsonConfig extension
- Нарадзіліся 28 снежня
- Нарадзіліся ў 1961 годзе
- Нарадзіліся ў Івацэвіцкім раёне
- Члены Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада)
- Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў
- Члены Беларускага ПЭН-цэнтра
- Лаўрэаты прэміі «Гліняны вялес»
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Паэты Беларусі
- Члены Саюза пісьменнікаў Беларусі
- Асобы, прызнаныя палітычнымі зняволенымі праваабарончым цэнтрам «Вясна»