Перайсці да зместу

Мілена Дравіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мілена Дравіч
Дата нараджэння 5 кастрычніка 1940(1940-10-05)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 14 кастрычніка 2018(2018-10-14)[3][2] (78 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Муж Dragan Nikolić[d]
Адукацыя
Месца працы
Прафесія тэатральная актрыса, кінаактрыса, дзіця-акцёр, актрыса
Узнагароды
IMDb ID 0237244
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мілена Дравіч (сербск.: Милена Дравић, 5 кастрычніка 1940, Бялград, Каралеўства Югаславія — 14 кастрычніка 2018, Бялград, Сербія) — югаслаўская і сербская актрыса тэатра і кіно.

Ва ўзросце чатырох гадоў пачала займацца выканальніцкім мастацтвам, калі бацькі запісалі яе ў танцавальны гурток. Пазней яна перайшла ў класічны балет[4].

У 1959 годзе, яшчэ будучы школьніцай, Дравіч была заўважаная рэжысёрам Францішкам Чапам, які прапанаваў васемнаццацігадовай дзяўчыне зняцца ў яго фільме «Vrata ostaju otvorena» (Дзверы застаецца адкрытай), пасля таго, як убачыў яе на вокладцы моладзевага часопіса на групавым фота артыстаў балета[5]. Зняўшыся яшчэ ў некалькіх фільмах, яна вырашыла прысвяціць сябе акцёрскаму майстэрству і з гэтай мэтай паспяхова паступіла ў Акадэмію тэатральнага мастацтва пры Акадэміі мастацтваў у Бялградзе.

Яе вялікі прарыў у акцёрскай кар’еры адбыўся ў 1962 годзе ў фільме Бранка Баўэра «Prekobrojna» (Лішняя), за які яна атрымала «Залатую арэну за лепшую жаночую ролю» (Югаслаўскі эквівалент прэміі «Оскар»). Запамінальная ролю, а таксама шырока разрэкламаваная ўзнагарода дапамаглі ёй стаць першай і, магчыма, самай вялікай жанчынай-кіназоркай Югаславіі. Яна была ўдастоена пяці «Срэбных арэн» (за жаночыя ролі другога плана) і двух «Залатых арэн» (за галоўныя жаночыя ролі)[6].

Кар’ера Мілены Дравіч была доўгай, плённай і рознабаковай. Яна была запамінальнай і праўдападобнай, і ў трагічных ролях у эпапеях пра Другую Сусветную вайну, і ў ролях эксцэнтрычных жанчын у эксперыментальных артхаусных фільмах, і ў ролях наіўных дзяўчат у рамантычных камедыях. Мілена мела асаблівы поспех у 1970-х і 1980-х гадах. А ў 1980 годзе яна атрымала прыз за лепшую жаночую ролю другога плана ў Канах за фільм «Poseban tretman» (Асаблівае стаўленне)[7].

У жніўні 1994 года за асаблівы ўклад у айчынны кінематограф яна атрымала прэстыжную прэмію Паўла Вуйсіча[8].

15 снежня 2017 года ў Бялградзе яна была ўдастоена прэстыжнай прэміі «Dobričin prsten» за дасягненні ў галіне тэатральнага майстэрства[9].

Асабістае жыццё

[правіць | правіць зыходнік]

Мілена Дравіч была замужам тройчы.

У 1960 годзе Мілена выйшла замуж за вядомага сербскага сцэнарыста і кінарэжысёра Младаміра Джорджавіча, але праз некалькі гадоў яны рассталіся[10].

Яе другі шлюб быў з рэжысёрам Воіславам 'Кокан' Раканяцам, за якім яна была замужам да яго заўчаснае смерці ў 1969 годзе.

31 снежня 1971 года Мілена выйшла замуж за вядомага сербскага акцёра Драгана Нікаліча[11], з якім яна ў 1970-х гадах вяла папулярную тэлевізійную праграму «Образ уз образ».

Паштовая марка Сербіі 2021 года, прысвечаная сербскай і югаслаўскай актрысе тэатра і кіно Мілене Дравіч

Актрыса памерла 14 кастрычніка 2018 года пасля працяглай барацьбы з ракам малочнай залозы[12]. Мілена была пахавана 19 кастрычніка на Алеі ганаровых грамадзян на Новых могілках у Бялградзе, побач з мужам Драганам[13].

Абраная фільмаграфія

[правіць | правіць зыходнік]
• Vrata ostaju otvorena (1959)
• Dilizansa snova (1960)
• Zajednicki stan (1960)
• Bolje je umeti (1960)
• Leto je krivo za sve (1961)
• Kozara (1962)
• Prekobrojna (1962)
• Pesceni grad (1962)
• Radopolje (1963)
• Muški izlet (1964)
• Sluzbeni polozaj (1964)
• Lito vilovito (1964)
• Narodni poslanik (1964)
• Devojka (1965)
• Klakson (1965)
• Covik od svita (1965)
• Le soldatesse (1965)
• Rondo (1966)
• Do pobedata i po nea (1966)
• Pogled u zjenicu sunca (1966)
• Sticenik (1966)
• Zgodba ki je ni (1967)
• Nemirni (1967)
• Jutro (1967)
• Dim (1967)
• Hasanaginica (1967)
• Sirota Marija (1968)
• Sedmina (1969)
• Zaseda (1969)
• Horoskop (1969)
• Cross Country (1969)
• Bitka na Neretvi (1969)
• Biciklisti (1970)
• Touha zvaná Anada (1971)
• W.R. — Misterije organizma (1971)
• Makedonski del od pekolot (1971)
• Ko pride lev (1972)
• Pjegava djevojka (1973)
• Samrtno prolece (1973)
• Deps (1974)
• Predstava Hamleta u selu Mrduša Donja (1974)
• Strah (1974)
• Pavle Pavlovic (1975)
• Povratak otpisanih (1976)
• Ljubavni zivot Budimira Trajkovica (1977)
• Tamo i natrag (1978)
• Kvar (1978)
• Trener (1978)
• Povratak (1979)
• Osam kila srece (1980)
• Rad na odredjeno vreme (1980)
• Snovi, zivot, smrt Filipa Filipovica (1980)
• Sesta brzina (1981)
• Laf u srcu (1981)
• Nedeljni rucak (1982)
• Moj tata na odredjeno vreme (1982)
• Covek sa cetiri noge (1983)
• Secerna vodica (1983)
• Una (1984)
• Nije lako sa muskarcima (1985)
• Na istarski nacin (1985)
• Osveta (1986)
• Razvod na odredjeno vreme (1986)
• Lijepe zene prolaze kroz grad (1986)
• Dogodilo se na danasnji dan (1987)
• Cavka (1988)
• Spijun na stiklama (1988)
• Najbolji (1989)
• Boj na Kosovu (1989)
• Cudna noc (1990)
• Sekula se opet zeni (1991)
• Policajac sa Petlovog brda (1992)
• Treca sreca (1995)
• Tri letnja dana (1997)
• Bure baruta (1998)
• Nebeska udica (2000)
• Normalni ljudi (2001)
• Zona Zamfirova (2002)
• Ledina (2003)
• Sjaj u ocima (2003)
• Agi i Ema (2007)
• Lud, zbunjen, normalan (2007—2015)
• Ljubav i drugi zločini (2008)
• Sveti Georgije ubiva aždahu (2009)
• Selo gori, a baba se češlja (2009)

Зноскі

1. Milena Dravić // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.

2. а б Brozović D., Ladan T. Milena Dravić // Hrvatska enciklopedijaLZMK, 1999. — 9272 с.

3. а б Umrla Milena Dravić
4. Milena Dravic - Biography (англ.). IMDb. Праверана 8 красавіка 2024.
5. Bilić, Meri. Vrata ostaju otvorena. Politika Online. Праверана 8 красавіка 2024.
6. Milena Dravic - Awards (англ.). IMDb. Праверана 8 красавіка 2024.
7. Milena DRAVIC (англ.). Festival de Cannes. Праверана 8 красавіка 2024.
8. d.o.o, cubes. Marko Nikolić dobitnik "Pavle Vujisić" - Vreme(нявызн.). https://vreme.com/. Праверана 8 красавіка 2024.
9. Dobričin prsten biće dodeljen Mileni Dravić (серб.). Pink.rs | Najbrži portal u Srbiji. Праверана 8 красавіка 2024.
10. Трошељ, Славко. Највећа принцеза мојих филмова била је Милена Дравић. Politika Online. Праверана 8 красавіка 2024.
11. Tag: milena dravić || story.rs(нявызн.). Story. Праверана 8 красавіка 2024.
12. Preminula Milena Dravić. Politika Online. Праверана 8 красавіка 2024.
13. Đorđević, D.. ZBOGOM MILENA Filmska diva sahranjena pored svog voljenog Gage (серб.). Blic.rs (19 кастрычніка 2018). Праверана 8 красавіка 2024.