Перайсці да зместу

Надзея Аляксееўна Святлічная

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Надзея Аляксееўна Святлічная
укр.: Наді́я Олексі́ївна Світли́чна
Род дзейнасці праваабаронца, пісьменніца, журналістка, рэдактар
Дата нараджэння 8 лістапада 1936(1936-11-08)
Месца нараджэння
Дата смерці 8 жніўня 2006(2006-08-08) (69 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Месца працы
Альма-матар
Узнагароды і прэміі

Надзея Аляксееўна Святлічная (8 лістапада 1936, сяло Палавінкіна, Старабельскі раён, Луганская вобласць — 8 жніўня 2006, Матаван, Нью-Джэрсі, ЗША) — украінскі журналіст, філолаг, праваабаронца, удзельнік руху шасцідзесятнікаў. Рэдактар «Весніка рэпрэсій ва Украіне» (ЗША), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Украіны імя Тараса Шаўчэнкі (1994).

Надзея Святлічная нарадзілася 8 лістапада 1936 года ў сяле Палавінкіна Старабельскага раёна Луганскай вобласці.

1972 год за праваабарончую дзейнасць правяла ў ізалятары КДБ. У 1973 годзе асуджаная да 4 гадоў лагераў, адбывала пакаранне ў Мардоўскіх лагерах. У 1978 годзе, пасля запыту сенатара Эдварда Кенэдзі з’ехала з СССР у ЗША.

Пасля выезду з СССР была актыўным членам замежнага прадстаўніцтва Украінскай Хельсінкскай групы і рэдактарам-укладальнікам «Весніка рэпрэсій ва Украіне» (ЗША). У 1983—1994 гадах працавала ва ўкраінскай рэдакцыі радыё «Свабода» ў Нью-Ёрку.

Узнагароды і прэміі

[правіць | правіць зыходнік]
  • Ордэн «За мужнасць» I ступені (8 лістапада 2006 г.) — за грамадзянскую мужнасць, самаадданасць у барацьбе за сцвярджэнне ідэалаў свабоды і дэмакратыі і з нагоды 30-х угодкаў стварэнне ўкраінскай грамадскай групы садзейнічання выкананню Хельсінкскіх пагадненняў.
  • Ордэн княгіні Вольгі III ступені (26 лістапада 2005 г.) — за важкі асабісты ўклад у нацыянальнае і дзяржаўнае адраджэнне Украіны, самаадданасць у барацьбе за сцвярджэнне ідэалаў свабоды і незалежнасці, актыўную грамадскую дзейнасць.
  • Дзяржаўная прэмія Украіны імя Тараса Шаўчэнкі (2 мая 1994 года) — за актыўную журналісцкую і публіцыстычную дзейнасць апошніх гадоў.

Зноскі