Перайсці да зместу

Назар Логвінавіч Юшкоўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Назар Логінавіч Юшкоўскі
Дата нараджэння 1926(1926)
Месца нараджэння
Дата смерці 27 мая 1967(1967-05-27)
Месца смерці
Прыналежнасць  СССР
Званне старшы сяржант
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Ордэн Славы
Ордэн Славы
Ордэн Славы
Ордэн Славы
Ордэн Славы
Ордэн Славы
Ордэн Чырвонай Зоркі

Назар Логвінавіч Юшкоўскі (1926, Круча Круглянскага раёна Магілёўскай вобласці — 27 мая 1967, Украіна) — аўтаматчык; памочнік камандзіра ўзвода стралковай роты 783-га стралковага палка 229-й стралковай дывізіі 21-й арміі 1-га Украінскага фронту, старшы сяржант[1].

Нарадзіўся ў 1926 годзе ў вёсцы Круча Круглянскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі ў сялянскай сям’і. Беларус. Скончыў 7 класаў. У 1941—1942 гадах быў у партызанах на часова акупаванай тэрыторыі Беларусі.

У Чырвонай Арміі з 1944 года. На фронце ў Вялікую Айчынную вайну з лістапада 1944 года. Ваяваў на 3-м Беларускім і 1-м Украінскім франтах.

Аўтаматчык 783-га стралковага палка яфрэйтар Назар Юшкоўскі 5 лютага 1945 года, дзейнічаючы ў баявым ачапленні, у раёне горада Гроткау, першым заўважыў групу праціўніка, якая спрабавала атакаваць падраздзяленне з фланга. Адкрыўшы агонь з аўтамата, Назар Юшкоўскі паразіў шасцярых варожых салдат[1].

Загадам па 229-й стралковай дывізіі ад 15 лютага 1945 года за мужнасць і адвагу, праяўленыя ў баях, яфрэйтар Юшкоўскі Назар Логвінавіч узнагароджаны ордэнам Славы 3-й ступені.

У перыяд з 16 па 18 сакавіка 1945 года ў баях за горад Нейсе памочнік камандзіра ўзвода стралковай роты 783-га стралковага палка малодшы сяржант Назар Юшкоўскі ўзначаліў атаку байцоў узвода і знішчыў да дзесяці праціўнікаў.

Загадам па 21-й арміі ад 27 красавіка 1945 года за мужнасць і адвагу, праяўленыя ў баях, малодшы сяржант Юшкоўскі Назар Логвінавіч узнагароджаны ордэнам Славы 2-й ступені.

7 мая 1945 года ў баях за тактычна важную вышыню ля германскага горада Штрыгау, размешчанага ў дваццаці двух кіламетрах на поўнач ад германскага горада Вальдэнбург, і бліжэйшыя населеныя пункты старэйшы сяржант Назар Юшкоўскі, першым падняў байцоў узвода ў атаку, з малымі стратамі выканаў баявую задачу: уварваўся на ўскраіну Штрыгау і вызваліў яго ўсходнюю частку[1].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 29 чэрвеня 1945 года за ўзорнае выкананне заданняў камандавання ў баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі старшы сяржант Юшкоўскі Назар Логвінавіч узнагароджаны ордэнам Славы 1-й ступені, стаўшы поўным кавалерам ордэна Славы.

У 1945 годзе старшына Юшкоўскі Н. Л. дэмабілізаваны. Жыў у вёсцы Папоўка Канатопскага раёна Сумской вобласці Украіны працаваў у саўгасе «Канатопскі». Памёр 27 мая 1967 года.

Узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі, Славы 1-й, 2-й, 3-й ступені, медалямі.

Помнік на Алеі Герояў у Круглым
  • Яму пастаўлены помнік на Алеі Герояў у г.п. Круглае.

Зноскі

  1. а б в Юшковский Назар Логинович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 714. — 737 с.
  • Долготович Б. Д. Кавалеры ордена Славы. — Минск, 2006
  • Кавалеры ордена Славы трёх степеней: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии Д. С. Сухоруков. — М.: Воениздат, 2000. — 703 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-203-01883-9.