Перайсці да зместу

Напады ў Дзербенце і Махачкале (2024)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Напады ў Дзербенце і Махачкале
Месца нападу Дзербент і Махачкала
Мэта нападу праваслаўныя храмы, сінагогі, пост ДПС
Дата 23 чэрвеня 2024
Зброя запальныя сумесі, агнястрэльная зброя
Загінулыя 22 (+5 тэрарыстаў)
Параненыя 46

23 чэрвеня 2024 года былі здзейснены ўзброеныя напады ў Дзербенце і Махачкале, гарадах у Рэспубліцы Дагестан, Расія[1]. Мэтамі сталі два праваслаўныя храмы, дзве сінагогі і пост ДПС[2]. Загінула 17 супрацоўнікаў праваахоўных органаў[3], 5 грамадзянскіх асоб[4], 5 нападнікаў. У рэгіёне ўвялі рэжым контртэрарыстычнай аперацыі. СК РФ паведаміў аб узбуджэнні крымінальнай справы па артыкуле «тэрарыстычны акт» (артыкул 205 КК РФ)[5].

Перадгісторыя

[правіць | правіць зыходнік]

Паўночна-Каўказскі рэгіён на поўдні Расіі ахоплены канфліктам з 1990-х гадоў. Пасля чачэнскіх войнаў у 2010-я гады працягвалася серыя тэрарыстычных нападаў і сутыкненняў паміж расійскімі і ісламісцкімі сіламі[6].

Дзербент і Махачкала — гарады ў Рэспубліцы Дагестан на расійскім Паўночным Каўказе, у якіх большасць насельніцтва складаюць прадстаўнікі мусульманскіх народаў Каўказа (каля 92% у Дзербенце і 84% у Махачкале, па даных перапісу 2021 года). Адначасова, у гэтых гарадах таксама гістарычна пражываюць меншасці этнічных рускіх і горскіх яўрэяў.

У 2019 годзе ў цэнтры Дзербента ўзвялі помнік дружбы трох рэлігій у кампазіцыі якога: равін, праваслаўны святар і імам. Прататыпам праваслаўнага святара з гэтай тройцы стаў настаяцель дзербенцкага праваслаўнага храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы Мікалай Кацельнікаў[7][8].

У 2023 годзе ў Дагестане, Карачаева-Чаркесіі і Кабардзіна-Балкарыі прайшоў шэраг антысеміцкіх акцый. Рост у рэгіёне ісламскага антысемітызму адбыўся на фоне абвастрэння палесціна-ізраільскага канфлікту.

Храналогія падзей

[правіць | правіць зыходнік]

Баевікі рыхтавалі тэракты каля месяца — з сярэдзіны мая. У дзень атак свае дзеянні яны каардынавалі ў закрытым чаце на шэсць чалавек. Фотаздымак настаяцеля дзербенцкага храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы Мікалая Кацельнікава быў замацаваны ў чаце, мяркуецца, што ён быў першай і канкрэтнай мэтай нападнікаў[9].

Сінагога Келе-Нумаз

[правіць | правіць зыходнік]
Сінагога Келе-Нумаз.

У Дзербенце 23 чэрвеня каля 17:50[10] быў здзейснены напад на сінагогу Келе-Нумаз, заснаваную ў 1914 годзе на вуліцы Тагі-Задэ[11].

Пасля антысеміцкіх хваляванняў на Паўночным Каўказе ў 2023 годзе сінагога знаходзілася пад вонкавай аховай паліцыі і ўнутранай аховай прыватнага ахоўнага прадпрыемства.

Баевікі спісалі сцены спасылкамі на цытаты з Карана, якія могуць лічыцца антысеміцкімі, такімі як аят 2:120 «Юдэі і хрысціяне не будуць задаволеныя табой, пакуль ты не станеш прытрымлівацца іх рэлігіі» і аят 8:39 «Змагайцеся з імі, пакуль у іх не знікне спакуса і іх пакланенне не будзе цалкам прысвечана Алаху»[12].

Саму сінагогу нападнікі падпалілі[13], кінуўшы бутэлькі з запальнай сумессю[14]. Будынак быў цалкам знішчаны тэрарыстамі[15]. Да 1:00 пажар патушылі[16].

Храм Пакрова Прасвятой Багародзіцы

[правіць | правіць зыходнік]
Царква Пакрова Найсвяцейшай Марыі.

Telegram-канал Baza паведаміў, што праваслаўны храм Пакрова Прасвятой Багародзіцы на вуліцы Леніна таксама падвергнуўся нападу з ужываннем аўтаматаў і бутэлек з запальнай сумессю[17]. Гэта адзіны праваслаўны храм у горадзе[18], пабудаваны ў 1899 годзе. Паведамлялася, што 66-гадоваму пробашчу Мікалаю Кацельнікаву перарэзалі горла[19], а ахоўніка храма Міхаіла застрэлілі. Дачка святара паведаміла, што нападнікі падпалілі абраз у храме, а пробашча забілі стрэлам у галаву ў яго доме[20].

Наступныя падзеі

[правіць | правіць зыходнік]

Баевікоў заблакавалі ў памяшканні паблізу рэстарана «Хаял». Пасля 21:00 цэнтр горада абясточылі[21]. Да 22:06 адзін баявік затрыманы[21].

Сінагога на вуліцы Ярмошкіна

[правіць | правіць зыходнік]

У Махачкале група людзей а 18:00 абстраляла сінагогу на вуліцы Ярмошкіна, 111, пачаўся пажар, адзін чалавек у сінагозе быў забіты. Будынак тушыць забаранілі з-за тэрарыстычнай пагрозы[22]. Па даных МЗС Ізраіля баевікі забілі двух ахоўнікаў (не яўрэяў), а яўрэяў або ізраільцян сярод пацярпелых няма[23].

Сярод баевікоў былі Асман — сын Магамеда Амарава (кіраўніка Сергакалінскага раёна Дагестана) і яго пляменнік, усіх ліквідавалі[24][25].

Свята-Успенскі кафедральны сабор

[правіць | правіць зыходнік]

Быў здзейснены напад і на Свята-Успенскі кафедральны сабор 1906 года — аб’ект культурнай спадчыны народаў Расіі, які знаходзіцца на вуліцы Арджанікідзэ[24].

У 19:50 Нацыянальны антытэрарыстычны камітэт заявіў пра забойства двух баевікоў, а яшчэ двое былі затрыманыя[26]. Прыкладна а 21:00 у горад увялі бранятэхніку[21][27].

На вуліцы Ярмошкіна нападнікі абстралялі пост ДПС. Было апублікавана відэа, на якім бачна, як трое баевікоў, якія захапілі машыну патрульнай службы, вядуць перастрэлку. Двое з іх адкрылі агонь у бок паліцэйскіх, а яшчэ адзін знаходзіцца ў машыне[28].

Нападнікі (падазраваныя)

[правіць | правіць зыходнік]

Паводле папярэдняй інфармацыі, трое з нападнікаў — сыны і пляменнік Магамеда Амарава, кіраўніка Сергакалінскага раёна Дагестана. Усе трое былі забітыя супрацоўнікамі праваахоўных органаў[29]. Сам Амараў затрыманы для допытаў ФСБ[30]. Партыя «Адзіная Расія», членам якой ён з’яўляўся, паспяшалася выдаліць згадкі пра чыноўніка са свайго сайта[31], неўзабаве прэс-служба «Адзінай Расіі» паведаміла аб выключэнні Магамеда Амарава з партыі: «Пастанова прынятая ў адпаведнасці са Статутам — за дзеянні, якія дыскрэдытуюць „Адзіную Расію“»[32][33].

Забітыя:

  1. Асман Амараў, 31 год[34], сын Магамеда Амарава[35];
  2. Абдусамад Амадзіеў, 32 гады[34], пляменнік Магамеда Амарава[35];
  3. Меркавана — Гаджымурад Кагіраў, 28 гадоў[34], баец UFC у клубе Хабіба Нурмагомедава і выхаванец Абдулманапа Нурмагомедава[36].
  4. Алі Закарыгаеў, 35 гадоў, былы старшыня (да 2022) сергакалінскага аддзялення партыі «Справядлівая Расія — Патрыёты — За праўду»[37][38].
  5. Далгат Даудаў, 43 гады, экс-кіраўнік жыллёва-будаўнічага кааператыва ў Сергакале[39].

Першы час паведамлялася, што ў нападах загінуў і Адыль Амараў, яшчэ адзін сын Магамеда Амарава. Але, як высветлілася, ён не ўдзельнічаў у тэрактах і быў жывы[40][41].

Шэраг нападнікаў (усе жыхары рэспублікі) прысутнічалі ў базах даных МУС (адзначаны сувязямі з вахабітамі)[42]. Па даных сілавікоў Дагестана: «Мяркуючы па дзеяннях нападнікаў, іх выкрыках і вонкавым выглядзе, тэрарысты належаць да ісламісцкай тэрарыстычнай арганізацыі»[43]. Ёсць звесткі, што ўсе пяць забітых тэрарыстаў былі членамі тэрарыстычнай групы аднаго з сыноў Магамеда Амарава[44].

Член праўлення Нацыянальнай асацыяцыі юрыстаў Расіі Руслан Нагіеў заявіў, што браты Амаравы былі прыхільнікамі такфірызма — радыкальнай і забароненай у Расіі ісламісцкай плыні, якая выступае супраць хрысціян і іудэяў, а таксама тых мусульман, якія ўступілі ў змову з «нявернымі». Праз свае погляды браты зладзілі год таму канфлікт з муфтыятам Дагестана[45].

Па ўдакладненых даных, якія раніцай 24 чэрвеня паведаміў Следчы камітэт Расіі, загінулі 15 супрацоўнікаў праваахоўных органаў (на наступны дзень паведамлялася пра 16[46], потым 17) і чацвёра грамадзянскіх асоб (затым заяўлена пра пяць), было забіта пяць тэрарыстаў[47].

Некаторыя загінулыя:

  • начальнік аддзела паліцыі Дагестанскіх Агнёў Мавлудзін Хідзірнабіеў[48];
  • протаіерэй Мікалай Кацельнікаў, найстарэйшы клірык Махачкалінскай епархіі РПЦ[49];
  • ахоўнік храма Міхаіл Вавілін[50][51].

46 чалавек былі параненыя[52]

Па даных інтэрнэт-газеты «Взгляд», протаіерэй Мікалай стаў сёмым праваслаўным святаром у Расіі, якія загінулі[53] ад рук вахабітаў[54].

Нацыянальны антытэрарыстычны камітэт (НАК) абвясціў аб увядзенні рэжыму контртэрарыстычнай аперацыі ў Дагестане[55].

У Дагестане 24—26 чэрвеня абвясцілі днямі жалобы[56].

Указам Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Уладзіміра Пуціна ад 25 чэрвеня 2024 года ордэнам Мужнасці пасмяротна былі ўзнагароджаны святар Мікалай Кацельнікаў і загінулыя ў тэрактах супрацоўнікі паліцыі Дагестана. Медалём «За адвагу» быў пасмяротна ўзнагароджаны ахоўнік Свята-Успенскага кафедральнага сабора ў Махачкале Міхаіл Вавілін. Яшчэ 10 паліцэйскіх былі ўзнагароджаны медалём «За адвагу» II ступені з фармулёўкай «За мужнасць, адвагу і вернасць службоваму абавязку, праяўленыя пры адбіцці тэрарыстычнай атакі»[50][57].

  1. Дагестан: вооруженные нападения на синагоги, православные храмы и пост ДПС. Голос Америки (23 чэрвеня 2024). Праверана 24 чэрвеня 2024.
  2. В Дагестане боевики напали на синагогу, два храма и пост ДПС. Есть погибшие, перестрелка с силовиками продолжается. Главное. Новая газета Европа (7 мая 2260). Праверана 24 чэрвеня 2024.
  3. Число погибших в терактах в Дагестане возросло до 21. Архівавана з першакрыніцы 25 чэрвеня 2024. Праверана 25 чэрвеня 2024.
  4. Число погибших при терактах в Дагестане возросло до 22 (руск.). РБК (1 ліпеня 2024).
  5. Названо официальное число жертв нападения в Дагестане (руск.). Lenta.ru. Праверана 24 чэрвеня 2024.
  6. Abbakumova, Natalia (2024-06-24). "More than 15 killed in Dagestan, Russia, as gunmen hit multiple sites". Washington Post(англ.). 0190-8286. Праверана 2024-06-26.
  7. В Дагестане боевики напали на синагогу, два храма и пост ДПС. Есть погибшие, перестрелка с силовиками продолжается. Главное. Новая газета Европа (7 мая 2260). Праверана 24 чэрвеня 2024.
  8. Абдуллаев, Шамиль. Дагестан оказался на передовой. Силовики нейтрализовали бандитов в регионе (руск.). AiF (23 чэрвеня 2024). Праверана 24 чэрвеня 2024.
  9. Боевики, напавшие на Махачкалу и Дербент, планировали теракты около месяца (руск.). Life.ru (24 чэрвеня 2024). Праверана 24 чэрвеня 2024.
  10. Российский еврейский конгресс. Telegram. Праверана 24 чэрвеня 2024.
  11. В Дагестане напали на православные храмы и синагоги. Что известно
  12. На стенах синагоги в Дербенте нападавшие оставили надписи с отсылкой к сурам Корана (руск.). The Insider. Праверана 24 чэрвеня 2024.
  13. Кошмар в Дагестане: первые вести - Главное.io. glavnoe.life. Праверана 24 чэрвеня 2024.
  14. Российский еврейский конгресс. Telegram. Праверана 24 чэрвеня 2024.
  15. В Дагестане боевики напали на синагогу, два храма и пост ДПС. Есть погибшие, перестрелка с силовиками продолжается. Главное. Новая газета Европа (7 мая 2260). Праверана 24 чэрвеня 2024.
  16. В Дагестане боевики атаковали и подожгли церковь и две синагоги. Все подробности (руск.). Телеканал «Красная Линия». Праверана 24 чэрвеня 2024.
  17. Gunmen Attack Synagogues and Churches in Russian Republic. The New York Times (23 чэрвеня 2024).
  18. Нападение террористов в Дагестане. Главное
  19. Дербентское жертвоприношение
  20. Дочь убитого в Дербенте священника рассказала детали нападения боевиков
  21. а б в Нападение террористов в Дагестане. Главное (руск.). РБК (24 чэрвеня 2024). Праверана 24 чэрвеня 2024.
  22. В Дагестане горят церкви и синагоги, продолжаются уличные бои: что известно на данный момент
  23. Снова ищут евреев, и не только: в Дагестане нападение на две синагоги и православную церковь, банды в двух городах
  24. а б В Дагестане напали на православные храмы и синагоги. Что известно
  25. В нападении в Дагестане участвовали сыновья и племянник главы Сергокалинского района
  26. Нападение террористов в Дагестане. Главное
  27. Нападение террористов в Дагестане. Главное (руск.). РБК (24 чэрвеня 2024). Праверана 24 чэрвеня 2024.
  28. Появились кадры с боевиками, открывшими стрельбу в Махачкале (руск.). Regnum. Праверана 24 чэрвеня 2024.
  29. В числе боевиков оказались сыновья главы района Дагестана (руск.). РБК (23 чэрвеня 2024). Праверана 23 чэрвеня 2024.
  30. В Дагестане задержали главу района (руск.). РБК (23 чэрвеня 2024). Праверана 23 чэрвеня 2024.
  31. Омаров Магомед Амирович - Республика Дагестан (руск.)(недаступная спасылка). Единая Россия. Архівавана з першакрыніцы 9 чэрвеня 2024. Праверана 23 чэрвеня 2024.
  32. Deadly attacks on Dagestan synagogues and churches (англ.). BBC News. Праверана 24 чэрвеня 2024.
  33. Из «Единой России» исключили отца боевиков, напавших на Дагестан (руск.). РБК (24 чэрвеня 2024). Праверана 24 чэрвеня 2024.
  34. а б в Сыновья единоросса и боец ММА: что известно об устроивших теракт в Дагестане
  35. а б В Дагестане ликвидировали шесть боевиков
  36. В одном из боевиков из Дербента узнали бойца UFC и воспитанника Нурмагомедова
  37. Один из дагестанских террористов участвовал в выборах муниципального депутата
  38. Закаригаев Али Халимбекович14.08.1988 г.р.
  39. Серафимов, Андрей. Что известно о нападавших на православные храмы и синагогу в Дагестане?. Новая Газета Европа (24 чэрвеня 2024). Архівавана з першакрыніцы 24 чэрвеня 2024. Праверана 25 чэрвеня 2024.
  40. Объявленного убитым террористом сына главы муниципалитета в Дагестане не было среди нападавших. Его задержали и отправили в отдел полиции. The Insider (25 чэрвеня 2024). Праверана 27 чэрвеня 2024.
  41. Сыновья экс-главы района в Дагестане попросили прощения за брата. РИА Новости (26 чэрвеня 2024). Праверана 27 чэрвеня 2024.
  42. Нападение террористов в Дагестане. Главное
  43. В Дагестане боевики напали на синагогу, два храма и пост ДПС. Есть погибшие, перестрелка с силовиками продолжается. Главное. Новая газета Европа (7 мая 2260). Праверана 24 чэрвеня 2024.
  44. Дагестан, теракт, нападение: последние новости, что известно, погибшие, Магомед Омаров (руск.). Газета.Ru (24 чэрвеня 2024). Праверана 24 чэрвеня 2024.
  45. Эксперт нашел общее у напавших в Дагестане боевиков и захватчиков СИЗО Ростова (руск.). Lenta.RU. Праверана 26 чэрвеня 2024.
  46. Скончался ещё один полицейский, пострадавший от рук террористов в Дербенте (руск.)(недаступная спасылка). Mash.ru (25 чэрвеня 2024). Архівавана з першакрыніцы 29 чэрвеня 2024. Праверана 29 чэрвеня 2024.
  47. Названо официальное число жертв нападения в Дагестане
  48. В Дербенте погиб начальник полиции Дагестанских Огней
  49. Дербентское жертвоприношение
  50. а б Путин наградил орденом погибшего при теракте в Дагестане священника (руск.). РБК (25 чэрвеня 2024). Праверана 25 чэрвеня 2024.
  51. Охранник церкви в Махачкале и священник в Дербенте убиты при нападениях неизвестных
  52. Число погибших в терактах в Дагестане возросло до 21 (руск.). rg.ru (25 чэрвеня 2024).
  53. В Дагестане введен режим КТО. Интерфакс. Праверана 24 чэрвеня 2024.
  54. Убитый в Дербенте протоиерей стал седьмым священником, погибшим в России от рук ваххабитов
  55. Нападение террористов в Дагестане. Главное
  56. В Дагестане погибли 15 полицейских при отражении атаки боевиков
  57. Указ Президента Российской Федерации от 25.06.2024 № 547 "О награждении государственными наградами Российской Федерации" (руск.). pravo.gov.ru (25 чэрвеня 2024). Праверана 25 чэрвеня 2024.