Перайсці да зместу

Напад на пасольства Азербайджана ў Тэгеране

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Напад на пасольства Азербайджана ў Тэгеране
Месца нападу Іран Тэгеран, вул. Раставана, д. 16
Дата 27 студзеня 2023
8:30
Спосаб нападу напад на пасольства
Зброя Аўтамат Калашнікава
Загінулыя 1
Параненыя 2
Падазраваныя Ясін Гусейнзадэ

Напад на пасольства Азербайджана ў Тэгеране быў здзейснены раніцай 27 студзеня 2023 года. У выніку здарэння адзін чалавек загінуў, двое атрымалі раненні. Нападнік быў раззброены супрацоўнікамі дыпмісіі і затрыманы паліцыяй. Афіцыйны Баку расцаніў напад як тэракт[1].

27 студзеня 2023 года каля 08:30[2] раніцы па мясцовым часе 50-гадовы іранец Ясін Гусейнзадэ[3], узброены AK-47, здзейсніў напад на пасольства Азербайджана ў Іране. Ён пад’ехаў да дыпмісіі на аўтамабілі SAIPA Pride разам з двума непаўналетнімі дзецьмі: 14-гадовай дзяўчынкай і 7-гадовым хлопчыкам[3]. Прарваўшы пост аховы, нападнік забіў начальніка службы аховы дыпмісіі Архана Рызван аглы Аскерава і параніў двух іншых ахоўнікаў пры прадухіленні атакі[4]. Супрацоўнікам пасольства ўдалося раззброіць злачынца[2]. Стан параненых ацэньваўся як здавальняючы[4].

Начальнік паліцыі Тэгерана брыгадны генерал Сардар Хусейн Рахімі заявіў, што паліцыя пачала аперацыю і затрымала нападніка[2]. Паводле папярэдняй версіі следства, яго матывам былі «асабістыя і сямейныя праблемы»[5]. Рахімі паведаміў дзяржаўнаму тэлеканалу Press TV, што яго жонка, як паведамляецца, з’яўляецца грамадзянкай Азербайджана. Па словах Гусейнзадэ, яе «трымаюць у пасольстве ўжо дзевяць месяцаў»[6].

У сацыяльных сетках распаўсюджалі відэа нападу[7]. На запісы з камеры відэаназірання відаць, што неўзабаве пасля таго, як двое мужчын уваходзяць у будынак, да дыпмісіі набліжаецца машына Гусейнзадэ і ўразаецца ў іншую. Ён тут жа выходзіць з аўто і хутка накіроўваецца да пасольства з аўтаматычнай зброяй у руцэ. Перад будынкам стаіць паліцэйскі пост, але нападнік праходзіць міма[1].

Прэзідэнт і міністр замежных спраў Азербайджана назвалі інцыдэнт тэрактам[6].

Службай дзяржаўнай бяспекі Азербайджана  (азерб.) (СДБ) была заведзена крымінальная справа па артыкулах 12.2, 120.2.1, 12.2, 120.2.4, 12.2, 120.2.11, 12.2, 29, 120.2.7, 12.3, 214.2.1, 12.3, 214.2.3 і 12.2, 228.2.1 Крымінальнага кодэкса Азербайджана. Пачаліся следча-аператыўныя мерапрыемствы. СДБ Азербайджана накіравала звароты ў адпаведныя структуры Ірана для вырашэння неабходных пытанняў, звязаных з расследаваннем[2].

  1. а б BBC News Azərbaycanca 2023.
  2. а б в г Ялчин Алиев. По факту нападения на посольство Азербайджана в Иране возбуждено уголовное дело. 1news.az (27 января 2023). Праверана 27 студзеня 2023.
  3. а б Установлена личность нападавшего на посольство Азербайджана в Иране. media.az (27 января 2023). Праверана 27 студзеня 2023.
  4. а б Один человек погиб при нападении на посольство Азербайджана в Иране. РБК (27 января 2023). Праверана 27 студзеня 2023.
  5. Aynur Asgarli. Посольство Азербайджана в Иране подверглось нападению, есть погибший. aa.com.tr. Anadolu Agency (27 января 2023). Праверана 27 студзеня 2023.
  6. а б BBC News 2023.
  7. İrandakı səfirliyimizə hücumun anbaan görüntüləri. musavat.com. Yeni Müsavat (27 yanvar 2023). Праверана 27 студзеня 2023.