Нацыянальная мова
Нацыяна́льная мо́ва — мова, якая з'яўляецца сродкам вусных і пісьмовых зносін нацыі. Складваецца з мовы народнасці ў перыяд станаўлення нацыі. Функцыянуе ў некалькіх разнавіднасцях: літаратурная мова, прастамоўе, мясцовыя гаворкі і сацыяльныя дыялекты. Вышэйшая форма нацыянальнай мовы — літаратурная мова, якая лічыцца ўзорнае і прызнаецца ўсімі носьбітамі гэтай мовы. Нацыянальная мова з'яўляецца адной з найбольш істотных прыкметаў нацыі. Звычайная адна нацыя атаясамліваецца з адной мовай (напрыклад рускія — з рускай, французы — з французскай мовай). Аднак у сучасным свеце дастаткова распаўсюджаныя сітуацыі, калі адна нацыя карыстаецца некалькімі мовамі (напрыклад, у Швейцарыі функцыянуюць 4 дзяржаўныя мовы) або адна мова можа абслугоўваць моўныя патрэбы некалькіх нацый (напрыклад, англійская мова ў Вялікабрытаніі, ЗША, Канадзе, Аўстраліі і інш. краінах). У апошнім выпадку фарміруюцца нацыянальныя варыянты адной мовы: англійская брытанская, англійская амерыканская, англійская аўстралійская і г.д.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- 228 // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).