Перайсці да зместу

Неанаталогія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Агляд нованароджанага
Неданошанае дзіця
Кувез з нованароджаным на паштовай марцы Узбекістана

Неанаталогія (грэч. neo — новы + лац.: Natus — нараджэнне) — раздзел медыцыны, што вывучае немаўлят і нованароджаных, іх рост і развіццё, іх захворванні і паталагічныя станы.

Асноўнымі пацыентамі неанатолагаў з'яўляюцца нованароджаныя немаўляты, якія захварэлі ці патрабуюць спецыяльнага медыцынскага дагляду з-за неданошасці, нізкай вагі пры нараджэнні, затрымкі развіцця ўнутры улоння, прыроджаных заган развіцця (прыроджаных дэфектаў), сепсіса, або прыроджанай асфіксіі.

Неанаталогія вылучылася з педыятрыі і акушэрства ў канцы XIX — пачатку XX стагоддзя. Першы амерыканскі падручнік па неданошаных быў апублікаваны ў 1922 годзе. У 1952 годзе Вірджынія Апгар Доктар апісала шкалу Апгар у якасці сродку ацэнкі стану нованароджанага.

У 1960-х гадах са з'яўленнем штучнай вентыляцыі лёгкіх нованароджаных пачаўся імклівы ўздым неанаталогіі. Гэта дазволіла змагацца за выжыванне дзяцей з усё большай ступенню неданошанасці. Тэрміны неанаталогія і неанатолаг былі прапанаваны амерыканскім педыятрам Аляксандрам Шаферам ў 1960 годзе ў кіраўніцтве «Хваробы нованароджаных».

У 2006 годзе нованароджаныя вагой ад 450 грамаў, якія нарадзіліся пасля 22 тыдня цяжарнасці, мелі невялікі шанец на выжыванне. У сучасным неанаталагічным аддзяленні, немаўляты вагой 1000 г, якія нарадзіліся пасля 27 тыдняў цяжарнасці маюць прыкладна 90 % шанцаў на выжыванне, і у большасці з іх нармальна развіваецца нервовая сістэма.[1]

Зноскі

  1. Lemmons, J.A., et al. (2001). «Very Low Birth Weight Outcomes of the National Institute of Child Health and Human Development Neonatal Research Network, January 1995 Through December 1996». Pediatrics 107(1): 1-8