Новаюліянскі каляндар
Каляндар | |||
---|---|---|---|
Звесткі аб календары | |||
Тып календара |
|||
Каляндарная эра |
Устаўка высакосных |
218/900 | |
| |||
Іншыя календары | |||
Армеліна · Армянскі: паганскі, хрысціянскі · Асірыйскі · Ацтэкскі · Бахаі · Бенгальскі · Будысцкі · Вавілонскі · Візантыйскі · В'етнамскі · Гільбурда · Галацэнскі · Грыгарыянскі · Грузінскі · Старажытнагрэчаскі · Старажытнаегіпецкі · Старажытнаіндыйскі · Старажытнакітайскі · Старажытнаперсідскі · Старажытнаславянскі · Зараастрыйскі · Індыйскі · Інкі · Іранскі · Ірландскі · Ісламскі · Кітайскі · Конта · Копцкі · Малайскі · Мая · Непальскі · Новаюліянскі · Рымскі · Сіметрычны · Савецкі · Стабільны · Тамільскі · Тайскі: месяцавы, сонечны · Тыбецкі · Трохсезонны · Туркменскі · Французскі · Ханаанейскі · Хараппскі · Чучхэ · Шведскі · Шумерскі · Эфіопскі · Юліянскі · Яванскі · Японскі · Яўрэйскі |
Но́ваюлія́нскі калянда́р — мадыфікацыя юліянскага календара, распрацаваная сербскім астраномам, прафесарам матэматыкі і нябеснай механікі Бялградскага ўніверсітэта Мілуцінам Міланкавічам.
Памылка ў адны суткі ў параўнанні з годам раўнадзенстваў у грыгарыянскім календары набярэцца прыкладна за 10 000 гадоў (у юліянскім — прыкладна за 128 гадоў). Часцяком трапляецца ацэнка, якая прыводзіць да велічыні ў 3000 гадоў, што атрымліваецца падчас параўнання даўжыні года ў юліянскім календары з сярэдняй бягучай астранамічнай даўжынёй трапічнага года. Такая лічба звязана з недакладным вызначэннем апошняй даўжыні як інтэрвалу паміж раўнадзенствамі і з'яўляецца сталай памылкай[1][2].
Структура календара
[правіць | правіць зыходнік]Новаюліянскі каляндар заснаваны на больш складаным, 900-гадовым цыкле. На працягу гэтага перыяду скасоўваюцца 7 з 9 векавых высакосаў. Высакоснымі гадамі лічацца тыя векавыя гады, падчас дзялення парадкавага нумара якіх на 900 у астачы застаецца 200 ці 600. Пачынаючы з 200 года такімі з'яўляюцца сам 200, 600, 1100, 1500, 2000, 2400, 2900, 3300, 3800 і г. д.
Такім чынам, год лічыцца высакосным, калі:
- а) яго нумар без астачы дзеліцца на 4 і не дзеліцца на 100 ці
- б) яго нумар дзеліцца на 900 с астачай 200 ці 600.
Усяго на 900 гадоў прыпадае 682 простых і 218 высакосных гадоў (у юліянскім 400-гадовым цыкле маецца 300 простых і 100 высакосных, у грыгарыянскім — 303 простых і 97 высакосных гадоў).
Грыгарыянскі год: 365,2425 = 365 + 0,25 − 0,01 + 0,0025 = 365 + 1/4 − 1/100 + 1/400.
Новаюліянскі год: 365,242222 = 365 + 0,25 − 0,01 + 0,002222 = 365 + 1/4 − 1/100 + 2/900.
Сярэдняя працягласць года ў новаюліянскім календары складае 365,242222 сутак. Гэта больш сапраўднай працягласці трапічнага года (365,24219880 сутак) усяго на 0,000023 сутак, ці менш чым на 2 секунды. Разыходжанне ў адны суткі набіраецца прыкладна за 43 500 гадоў. Але дакладнасць новаюліянскага календара вышэй чым грыгарыянскага, толькі калі лічыць трапічны год у атамным ці эфемерыдным часе, не прывязваючыся да абарачэння Зямлі. Але ў любым рэальным годзе колькасць сутак ад усхода да ўсхода — цэлая, і асобныя секунды не з'яўляюцца вырашальнымі (важныя толькі асобныя суткі). Таксама перыяд восевага абарачэння Зямлі змяняецца, працягласць трапічнага года, адлюстраваная ў сонечных сутках (а не ў сутках СІ, роўных 86 400 атамным секундам), цяпер бліжэй да 365,2424; гэтая велічыня на працягу некалькіх тысячагоддзяў вагаецца паміж 365,2423 і 365,2424; і, верагодна, наступныя некалькі тысяч год будзе паводзіць сябе падобным жа чынам. Сярэдняя працягласць каляндарнага года ў грыгарыянскім календары роўная 365,2425 суткам. Да таго ж сусветны час перыядычна карэктуецца — да яго дадаюць секунду.
Выкарыстанне
[правіць | правіць зыходнік]Цяперашнім часам Руская, Іерусалімская, Грузінская і Сербская цэрквы, а таксама афонскія манастыры для вылічэння нерухомых святаў карыстаюцца юліянскім календаром, усе астатнія памесныя цэрквы — новаюліянскім, які да 2800 года будзе цалкам супадаць з грыгарыянскім[3], таму прынятую імі каляндарную сістэму часам клічуць грыгарыянскай[4]. Пры гэтым паўсюль, акрамя Фінскай праваслаўнай царквы, Пасхалія вылічваецца паводле юліянскага календара (Александрыйская пасхалія)[3].
Новаюліянскі каляндар быў фармальна ўведзены патрыярхам Ціханам для выкарыстання Патрыяршай Царквой 15 кастрычніка 1923 года — абнаўленцы перайшлі на яго яшчэ раней. Але гэтая навізна, хоць і была прынятая практычна ўсімі маскоўскімі прыходамі, увогуле выклікала непаразуменне ў царкве, таму ўжо 8 лістапада 1923 года патрыярх Ціхан распарадзіўся «паўсюднае абавязковае ўвядзенне новага стылю ў царкоўны ўжытак часова адкласці». Такім чынам, новы стыль дзейнічаў у Рускай праваслаўнай царкве толькі 24 дні.
Табліца адпаведнасці календароў
[правіць | правіць зыходнік]Графа «стагоддзе» адпавядае перыяду часу паміж 1 сакавіка апошняга года папярэдняга стагоддзя і апошнім днём лютага (28 ці 29) апошняга года азначанага стагоддзя.
Астатнія тры графы азначаюць розніцу (ў днях) адпаведна паміж новаюліянскім і юліянскім, грыгарыянскім і юліянскім, новаюліянскім і грыгарыянскім календарамі.
Стагоддзе | новаюліянскі - юліянскі | грыгарыянскі - юліянскі | новаюліянскі - грыгарыянскі |
---|---|---|---|
I | -2 | -2 | 0 |
II | -1 | -1 | 0 |
III | -1 | 0 | -1 |
IV | 0 | +1 | -1 |
V | +1 | +1 | 0 |
VI | +2 | +2 | 0 |
VII | +2 | +3 | -1 |
VIII | +3 | +4 | -1 |
IX | +4 | +4 | 0 |
X | +5 | +5 | 0 |
XI | +6 | +6 | 0 |
XII | +6 | +7 | -1 |
XIII | +7 | +7 | 0 |
XIV | +8 | +8 | 0 |
XV | +9 | +9 | 0 |
XVI | +9 | +10 | -1 |
XVII | +10 | +10 | 0 |
XVIII | +11 | +11 | 0 |
XIX | +12 | +12 | 0 |
XX | +13 | +13 | 0 |
XXI | +13 | +13 | 0 |
XXII | +14 | +14 | 0 |
XXIII | +15 | +15 | 0 |
XXIV | +16 | +16 | 0 |
XXV | +16 | +16 | 0 |
XXVI | +17 | +17 | 0 |
XXVII | +18 | +18 | 0 |
XXVIII | +19 | +19 | 0 |
XXIX | +20 | +19 | +1 |
XXX | +20 | +20 | 0 |
XXXI | +21 | +21 | 0 |
XXXII | +22 | +22 | 0 |
XXXIII | +23 | +22 | +1 |
XXXIV | +23 | +23 | 0 |
XXXV | +24 | +24 | 0 |
XXXVI | +25 | +25 | 0 |
XXXVII | +26 | +25 | +1 |
XXXVIII | +27 | +26 | +1 |
XXXIX | +27 | +27 | 0 |
XL | +28 | +28 | 0 |
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ S. Cassidy. Error in statemen of tropical year. (англ.)
- ↑ Ю. Красильников. Солнце, Луна, древние праздники и новомодные теории (руск.)
- ↑ а б В. Хулап Реформа календаря и пасхалии:история и современность.(недаступная спасылка) (руск.)
- ↑ А. Дворкин современные православные церкви (справка)(недаступная спасылка) (руск.)