Нона Уладзіміраўна Васілеўская
Выгляд
Нона Уладзіміраўна Васілеўская | |
---|---|
Дата нараджэння | 9 кастрычніка 1939 (85 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | гісторык |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат гістарычных навук (1982) |
Альма-матар |
|
Член у |
Но́на Уладзі́міраўна Васіле́ўская (нар. 9 кастрычніка 1939, в. Таржок, цяпер Невельскі раён, Пскоўская вобласць, Расія) — беларуская гісторык. Кандыдат гістарычных навук (1982).
У 1966 годзе скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. З 1966 года працуе ў Інстытуце гісторыі АН Беларусі. Даследуе культурныя пераўтварэнні ў Беларусі ў 1921—1941 гадах, палітычныя рэпрэсіі 1930-х гадоў у Беларусі. Адна з аўтараў «Гісторыі рабочага класа Беларускай ССР» (т. 2, 1985)[1]. Член грамадскага аб’яднання «Мартыралог Беларусі»[2].
Выбраная бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Васілеўская Н. У. Абвінавачваецца ў нацыянал-дэмакратызме (пра наркома асветы Беларусі А. В. Баліцкага). Мн., 1995
- Нона Васілеўская. Хроніка кароткага жыцця (трагічны лёс наркома асветы Уладзіміра Піваварава) // Pепрессивная политика советской власти в Беларуси (выпуск 2). — 2007., с. 361—371 зборнік навуковых прац «Беларусь у ХХ ст.», выпуск ІІІ (2004)
Зноскі
- ↑ ЭГБ 1994, с. 228.
- ↑ Зьявіўся новы вэбсайт «Мартыралёг Беларусі» (бел. (тар.)). svaboda.org (24 кастрычніка 2004).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Васілеўская Нона Уладзіміраўна // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1994. — С. 228. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0.