Перайсці да зместу

Нурдаль Грыг

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Нурдаль Грыг
Nordahl Grieg
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 1 лістапада 1902(1902-11-01)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 2 снежня 1943(1943-12-02)[4][1][…] (41 год)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Peter Lexau Grieg[d]
Жонка Gerd Grieg[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, паэт, журналіст, драматург
Гады творчасці 19221943
Мова твораў нарвежская мова
Грамадская дзейнасць
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Юхан Нурдаль Грыг (нарв.: Nordahl Grieg; 1.11.1902, г. Берген, Нарвегія — 2.12.1943) — нарвежскі пісьменнік, грамадскі дзеяч.

Скончыўшы гімназію, служыў матросам (1920—1921), уражанні адлюстраваў у зборніку вершаў «Вакол мыса Добрай Надзеі» (1922) і рамане «А карабель ідзе далей» (1924). Вучыўся ва універсітэтах Оксфарда і Осла. Выдаў кнігу эсэ «Рана памерлыя» (1932) пра творчасць Р. Кіплінга, Дж. Кітса, П. Б. Шэлі, Дж. Байрана. На мяжы 1920—1930-х г. адбылася яго творчая і светапоглядная эвалюцыя: аптымістычны пафас вершаў (зборнік «Нарвегія ў нашых сэрцах», 1929) змяняецца песімізмам (драма «Атлантычны акіян», 1932). У 1932—1934 гг. жыў у СССР. У 1937 годзе ў якасці ваеннага карэспандэнта быў у Іспаніі (зборнік «Іспанскае лета», 1937, раман «Свет яшчэ павінен стаць маладым», 1938). Вяршыня яго твораў — паэма «Паражэнне» (1937, пра Парыжскую камуну). У 1940—1943 гг. змагаўся супраць фашызму (паэма «Чалавечая прырода», зборнікі вершаў «Свабода», «Надзея»).

Нарвежскі славіст Марцін Наг назваў Янку Купалу «беларускім Грыгам».

1. а б Johan Nordahl Grieg // Brockhaus Enzyklopädie

2. Johan Nordahl Grieg // Proleksis enciklopedija, Opća i nacionalna enciklopedija — 2009.

3. Григ Нурдаль // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

4. Григ Нурдаль // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.

5. а б http://urn.nb.no/URN:NBN:no-nb_digavis_norsktidend_null_null_19360505_2_103_1
6. Famous WadhamitesУодэм-каледж, 2013. Праверана 26 лютага 2021.