Нью-Ёркскі марафон
Нью-Ёркскі марафон | |
---|---|
New York City Marathon | |
Дата | Першая нядзеля лістапада |
Месца правядзення | Нью-Ёрк, ЗША |
Тып | Шаша |
Катэгорыя World Athletics | Platinum Label Road Race |
Дыстанцыі | Марафон |
Праводзіцца з | 1970 |
Рэкорды |
Мужчыны: 2:04:58 (2023) Тамірат Тола Жанчыны: 2:22:31 (2003) Маргарэт Акаё |
Галоўны спонсар | TCS (з 2013) |
Афіцыйны сайт | nyrr.org/tcsnycmarathon |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нью-Ёркскі марафон (англ.: New York City Marathon, поўная назва — TCS New York City Marathon) — марафон, які праводзіцца кожны лістапад у Нью-Ёрку, ЗША. Гэта найбуйнейшы марафон у свеце[1][2] з 53 627 удзельнікамі ў 2019 годзе[3]. Разам з Бостанскім і Чыкагскім марафонамі ўваходзіць у лік галоўных штогадовых спаборніцтваў па бегу на доўгія дыстанцыі ў Злучаных Штатах і з’яўляецца адным са спісу World Marathon Majors.
Гонка была заснавана Фрэдам Лебоу і першапачатковы маршрут 1970 года складаўся з некалькіх кругоў вакол Цэнтральнага парка[4]. З 1976 года старт марафону на востраве Стэйтэн-Айлэнд, затым марафонцы прабягаюць па мосце Верацана-Нароус, які цалкам закрываюць для руху аўтамабіляў на час спаборніцтваў. Траса марафона праходзіць праз усе пяць раёнаў Нью-Йорка. Фініш насупраць вядомага рэстарана Tavern on the Green.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Kit Fox. 2017 New York City Marathon Entrants By the Numbers - Applications for the world's largest race were at an all-time high for 2017 . Runner's World - Rodale Inc (2 сакавіка 2017). Праверана 10 мая 2017.
- ↑ AIMS - World's Largest Marathons(недаступная спасылка). Aims-association.org. Архівавана з першакрыніцы 21 ліпеня 2013. Праверана 1 чэрвеня 2015.
- ↑ Lorge Butler, Sarah. The 2019 New York City Marathon Is World's Largest 26.2 . runnersworld.com (5 лістапада 2019). Праверана 6 лютага 2021.
- ↑ Marius Bakken. New York City Marathon . Праверана 17 красавіка 2009.