Оге Нільс Бор
Оге Нільс Бор | |
---|---|
дацк.: Aage Niels Bohr | |
Дата нараджэння | 19 чэрвеня 1922[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 8 верасня 2009[3][4][…] (87 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Нільс Бор[10] |
Маці | Margrethe Bohr[d] |
Жонка | Marietta Soffer[d] |
Дзеці | Tomas Bohr[d] |
Род дзейнасці | фізік, педагог, вучоны-ядзершчык |
Навуковая сфера | ядзерная фізіка |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Нільс Бор |
Член у | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Оге Нільс Бор (дацк.: Aage Niels Bohr; 19 чэрвеня 1922, Капенгаген, Данія -8 верасня 2009, там жа) — дацкі фізік. Член Дацкай каралеўскай акадэміі навук (1955), шэрагу іншых акадэмій свету. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1975).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Оге Бор нарадзіўся ў Капенгагене ў сям'і Маргарэт і Нільса Бора, быў іх чацвёртым дзіцем. Сталеючы сярод такіх фізікаў, як Вольфганг Паўлі і Вернер Гейзенберг, ён таксама пачаў захапляцца фізікай. У 1940 годзе, праз некалькі месяцаў пасля акупацыі Даніі, Оге Бор паступіў у Капенгагенскі ўніверсітэт і неўзабаве пачаў асіставаць бацьку пры напісанні артыкулаў і лістоў. У кастрычніку 1943 года сіламі Супраціву быў перапраўлены разам з бацькам на лодцы ў Швецыю, а адтуль на бамбавіку ў Англію. Як асістэнт Нільса Бора, удзельнічаў у працы над атамным праектам, у 1944-1945 з'яўляўся супрацоўнікам Лос-Аламаскай нацыянальнай лабараторыі.
У жніўні 1945 Оге Бор вярнуўся ў Данію і працягнуў навучанне, праз год атрымаўшы ступень магістра. У 1946 ён стаў супрацоўнікам Інстытута тэарэтычнай фізікі (Інстытут Нільса Бора), праходзіў стажыроўку ў Прынстанскім і Калумбійскім універсітэтах (з студзеня 1949 года па жнівень, 1950, пад кіраўніцтвам Ісідара Рабі). Там ён пазнаёміўся з Джэймсам Рэйнуотэрам і Бэнам Мотэльсанам, з якім працягнуў супрацоўніцтва па вяртанні ў Капенгаген. Іх сумесная праца дазволіла развіць у пачатку 1950-х гадоў так званую калектыўную (абагульненую) мадэль ядра. У 1958 разам Д. Пайнсам яны прапанавалі так званую звышцякучую мадэль ядра, разгледзеўшы магчымасць існавання звышцякучасці адронаў ў ядрах. У далейшым Бор і Мотэльсан працавалі над абагульненнем ведаў аб структуры ядра ў выглядзе манаграфіі, першы том якой «адначасткавы рух» выйшаў ў 1969, другі том - «Дэфармацыі ядра» - ў 1975. Праца Оге Бора ў галіне тэорыі ядра паслужыла падставай для ўручэння Нобелеўскай прэміі па фізіцы за 1975 «за адкрыццё ўзаемасувязі паміж калектыўным рухам і рухам асобнай часціцы ў атамным ядры і развіццё тэорыі будовы атамнага ядра, якая базуецца на гэтай ўзаемасувязі» (сумесна з Мотэльсанам і Рэйнуотэрам).
Адначасова з працай у Інстытуце Оге Бор выкладаў у Капенгагенскім універсітэце, з 1956 - у званні прафесара. Пасля смерці Нільса Бора ў 1962 годзе ўзначаліў Інстытут і быў яго дырэктарам да 1970. З 1957 Оге Бор уваходзіў у кіраўніцтва Інстытута тэарэтычнай атамнай фізікі (Nordisk Institut for Teoretisk Atomfysik), у 1975-1981 з'яўляўся яго дырэктарам. У апошнія гады жыцця ён сканцэнтраваўся на выкладчыцкай дзейнасці.У 1950 Оге Бор ажаніўся з Марыетай Софер, ад якой меў чатырох дзяцей. Пасля яе смерці ён ажаніўся ў другі раз (ў 1981) з Бентай Меер Шарф.
Зноскі
- ↑ CHANG K. Aage Bohr // Aage Bohr, Physicist’s Son Who Won Nobel, Dies at 87 // The New York Times / J. Kahn — Manhattan: New York Times Company, A. G. Sulzberger, 2009. — ISSN 0362-4331; 1553-8095; 1542-667X Праверана 6 студзеня 2019.
- ↑ Aage Bohr // Aage Bohr // The Daily Telegraph / C. Evans — London: 2009. — ed. size: 622719 — ISSN 0307-1235; 1477-3805 Праверана 6 студзеня 2019.
- ↑ Life In Legacy - Week ending Saturday, September 12, 2009 Праверана 6 студзеня 2019.
- ↑ Aage N. Bohr // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Nobel Laureate Aage Bohr has died — Інстытут Нільса Бора, 2009. Праверана 6 студзеня 2019.
- ↑ PIRE B. BOHR AAGE - (1922-2009) — Encyclopædia Britannica, 1968. Праверана 6 студзеня 2019.
- ↑ Find a Grave — 1996. Праверана 23 чэрвеня 2024.
- ↑ Bell A. Bohr, Aage N. // Nobel Prize winners by category (physics) — Encyclopædia Britannica, Inc., 1768. Праверана 6 студзеня 2019.
- ↑ Bell A. Aage N. Bohr // Aage N. Bohr - DANISH PHYSICIST — Encyclopædia Britannica, Inc., 1768. Праверана 6 студзеня 2019.
- ↑ а б в г Nobelpristageren Aage Bohr er død // Berlingske — Berlingske Media, 2009. — ISSN 0106-4223 Праверана 6 студзеня 2019.
- ↑ Zichichi A. Aage Bohr — Pontifical Academy of Sciences. Праверана 6 студзеня 2019.
- ↑ NNDB — 2002.
- Нарадзіліся 19 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1922 годзе
- Нарадзіліся ў Капенгагене
- Памерлі 8 верасня
- Памерлі ў 2009 годзе
- Памерлі ў Капенгагене
- Пахаваныя ў Даніі
- Выкладчыкі Капенгагенскага ўніверсітэта
- Супрацоўнікі Лос-Аламаскай нацыянальнай лабараторыі
- Выпускнікі Капенгагенскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Калумбійскага ўніверсітэта
- Члены Леапальдзіны
- Члены Шведскай каралеўскай акадэміі навук
- Члены Папскай акадэміі навук
- Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па фізіцы
- Лаўрэаты прэміі Дэні Хайнемана ў вобласці матэматычнай фізікі
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Фізікі Даніі
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі з Даніі