Орындж-Уолк
Выгляд
Орындж-Уолк
| ||||||||||||
Орындж-Уолк[1] (англ.: Orange Walk) — горад у Белізе, адміністрацыйны цэнтр аднайменнай акругі. Цэнтр горада знаходзіцца на вышыні 33 м над узроўнем мора. У часы мая горад быў вядомы пад назвай Халпатын. У 1530 годзе на гэтую тэрыторыю высадзіліся еўрапейскія каланізатары, пасля чаго пачалася вайна паміж імі і мая. У 1848 годзе ў горад прыбылі бежанцы мая і метысы з Мексікі, ратуючыся ад вайны ў Юкатане. Метысы прынеслі з сабой цукровы трыснёг, які затым стаў асновай эканомікі Беліза.
Зноскі
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3). — карта Беліза