Оскар Уайльд
О́скар Фі́нгал О’Фла́эрці Уілс Уайльд (англ.: Oscar Fingal O’Flahertie Wills Wilde; 16 кастрычніка 1854 — 30 лістапада 1900) — ірландскі[9] пісьменнік, паэт і крытык, адзін з самых вядомых драматургаў позняга Віктарыянскага перыяду; прадстаўнік дэкадэнцтва.
Біяграфічныя звесткі
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 16 кастрычніка 1854 года ў Дубліне, сталіцы Ірландыі. Бацькам яго быў афтальмолаг і аталарынголаг сэр Уільям Роберт Уайльд, які займаўся таксама археалогіяй і ірландскім фальклорам. Маці — Джэйн Франчэска Уайлд (у дзявоцтве Элджы), вядомая ірландская свецкая дама.
У 1864—1871 гадах навучаўся ў Каралеўскай школе Портэра (горад Эніскілен каля Дубліна). У 1874 годзе выйграў стыпендыю на навучанне ў Оксфардскім каледжы Магдаліны на класічным аддзяленні. Скончыў Оксфардскі ўніверсітэт у 1879 годзе.
Па заканчэнні ўніверсітэта перасяліўся ў Лондан, дзе хутка ўцягнуўся ў свецкае жыццё. Лонданскі дэндзі быў пазней асуджаны за «непрыстойныя паводзіны» (гомасексуальнасць) і пасля двух гадоў турмы і выпраўленчых работ з’ехаў у Францыю, дзе жыў у галечы пад змененым імем і прозвішчам.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Дэбютаваў у 1876 годзе. У зборніку «Вершы» (1881) блізкі да французскіх імпрэсіяністаў, імкнуўся да сінтэзу паэзіі, музыкі і жывапісу. Аднавіў жанр літаратурна-філасофскай казкі (зборнікі «Шчаслівы прынц», 1888; «Гранатавы домік», 1891), паставіўшы ў цэнтр праблемы стасункаў мастацтва і рэчаіснасці, ролі фантазіі, пакут і міласэрнасці. Аўтар паэмы «Равена» (1878), трагедый «Герцагіня Падуанская» (1883), «Саламея» (1893; на яе аснове напісана аднайменная опера Р. Штрауса, 1905). У камедыях «Веер лэдзі Уіндэрмір» (паст. 1892), «Ідэальны муж», «Як важна быць сур’ёзным» (абедзве паст,, 1895) праявіў сябе як майстар парадокса, знаўца псіхалогіі і свецкага жыцця. У кнізе эсэ «Задумы» (1891) выклаў канцэпцыю эстэтызму, дэкларуючы прымат мастацтва над рэчаіснасцю і непадуладнасць яго законам абмежаванай маралі. Мастацкай ілюстрацыяй тэорыі О. Уайльда і вяршыняй яго творчасці стаў сацыяльна-філасофскі раман «Партрэт Дарыяна Грэя» (1891), у якім сцвярджаў абсалютную перавагу мастацтва над жыццём і адначасова абвяргаў ідэю незалежнасці прыгажосці ад маралі. Стылістыка рамана адзначана спалучэннем рыс рэалізму, імпрэсіянізму, неарамантызму. Позняя творчасць Оскара Уайльда нясе адбітак перажытай ім асабістай трагедыі — турэмнага зняволення («Балада Рэдынгскай турмы», 1898, і інш.).
На беларускую мову паасобныя творы О. Уайльда пераклаў М. Дуброўскі.
Беларускія пераклады
[правіць | правіць зыходнік]- Балада Рэдынгскай турмы / Пер. М. Дуброўскага. Мн., 1926.
Зноскі
- ↑ а б Oscar Fingal O'Flahertie Wills Wilde — 2000.
- ↑ Beckson K. Oscar Wilde // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б в г Catalog of the German National Library Праверана 31 ліпеня 2024.
- ↑ Le Temps, الطان — Paris: 1900. — P. 3. — 29592 экз. — ISSN 1150-1073
- ↑ Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
- ↑ https://www.musee-orsay.fr/fr/ressources/repertoire-artistes-personnalites/oscar-wilde-122826
- ↑ а б Kindred Britain
- ↑ RKDartists Праверана 8 верасня 2022.
- ↑ «Oscar Wilde». Encyclopædia Britannica. Encyclopædia Britannica Online. Encyclopædia Britannica Inc., 2016. Web. 13 Nov. 2016. (англ.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Сініла Г. Уайльд Оскар // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 153. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16).
- Эллман Р. Оскар Уайльд пер англ.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Оскар Уайльд
- prajdzisvet.org
- Нарадзіліся 16 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1854 годзе
- Нарадзіліся ў Дубліне
- Памерлі 30 лістапада
- Памерлі ў 1900 годзе
- Памерлі ў Парыжы
- Пахаваныя ў Парыжы
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Англамоўныя паэты
- Англамоўныя пісьменнікі
- Драматургі Вялікабрытаніі
- Драматургі Ірландыі
- Паэты Вялікабрытаніі
- Паэты Ірландыі
- Пісьменнікі Вялікабрытаніі
- Пісьменнікі Ірландыі
- Памерлі ад менінгіту