О Гык Роль
О Гык Роль | |
---|---|
Нараджэнне |
7 студзеня 1930 |
Смерць | 9 лютага 2023 (93 гады) |
Партыя | |
Адукацыя | |
Званне | генерал |
Узнагароды |
О Гык Роль (кар.: 오극렬) (нар. 1931) — паўночнакарэйскі дзяржаўны і ваенны дзеяч, намеснік старшыні Дзяржкамітэта абароны КНДР (з лютага 2009).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Падчас Карэйскай вайны (1950—1953 гг.) О Гык Роль прымаў удзел у баявых дзеяннях у званні лейтэнанта, а затым вучыўся ў Ваеннай акадэміі імя Фрунзэ ў СССР, стаўшы потым рэктарам паўночнакарэйскага лётнага вучылішча і камандуючым ВПС. Валодае рускай, кітайскай і англійскай мовамі. У 80-х гадах О Гык Роль быў на пасту начальніка Генштаба Карэйскай народнай арміі, быў членам Цэнтральнага ваеннага камітэта партыі і яе галоўнага палітупраўлення.
Ёсць меркаванне, што з-за канфлікту з тагачасным міністрам абароны КНДР О Дзін У быў вымушаны пакінуць гэтыя пасты, але добрыя зносіны з Кім Чэн Ірам дазволілі яму працягнуць работу. Ён стаў загадчыкам камітэту па справах грамадзянскай абароны ЦК ППК, затым узначаліў стратэгічны аддзел.
Дэпутат Вярхоўнага народнага сходу КНДР з 1967 года, у 1992 годзе быў узнагароджаны ордэнам Кім Ір Сена.
Жанаты, мае 7 дзяцей.