Павел Пятровіч Люцько
Поўнае імя | Павел Пятровіч Люцько | ||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
1 ліпеня 1987[1] (37 гадоў) |
||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Беларусь | ||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 179 см | ||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 72 кг | ||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца | ||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | Смаргонь | ||||||||||||||||||||||||||||||
Пасада | дырэктар | ||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
Трэнерская кар’ера | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
Павел Люцько (нар. 1 ліпеня 1987, Мінск) — беларускі футбаліст, абаронца. У цяперашні час працуе дырэктарам клуба «Смаргонь».
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Выхаванец мінскага РВАР, пазней гуляў за дубль мінскага «Дынама». У 2005 годзе перайшоў у склад жодзінскага «Тарпеда», але і там пераважна гуляў за дубль, за два гады згуляў 6 матчаў у асноўнай камандзе.
Улетку 2007 перайшоў у «Віцебск», і ў 2010 годзе нарэшце замацаваўся ў аснове. Сезон 2011 правёў у складзе СКВІЧа, а пачынаючы з 2012 выступаў за мікашэвіцкі «Граніт». У сезоне 2012 быў трывалым іграком асновы, а сезон 2013 быў вымушаны поўнасцю прапусціць з-за траўмы. У 2014 вярнуўся на поле, але стаў толькі выхадзіць на замену.
У лютым 2015 года падпісаў кантракт з «Гомелем»[2]. Аднак, з-за траўмы вымушаны быў прапусціць увесь сезон 2015, па заканчэнні якога пакінуў Гомель. У маі 2016 года стаў іграком «Смаргоні»[3].
У лютым 2017 года падпісаў кантракт з «Белшынай»[4]. Пачынаў сезон 2017 у якасці асноўнага іграка бабруйчан, але ў чэрвені страціў месца ў аснове. У жніўні 2017 года вярнуўся ў «Смаргонь»[5]. У 2018 годзе не выхадзіў на поле і ў ліпені пакінуў каманду[6].
У сезоне 2019 увайшоў у трэнерскі штаб «Смаргоні». Пазней перайшоў на адміністрацыйную працу ў клубе, выконваў абавязкі дырэктара, а ў ліпені 2020 года быў зацверджаны на пасадзе дырэктара клуба. Пад яго кіраўніцтвам «Смаргонь» у пачатку 2021 года пагадзілася заняць месца ў Вышэйшай лізе, а пасля вылету вярнулася туды праз год ужо па спартыўным прынцыпе. У 2022 годзе ў структуры клуба была таксама заснавана жаночая каманда.
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]- Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2014
Статыстыка выступленняў
[правіць | правіць зыходнік]Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2003 | Д3 | РВАР | 2 | 0 | |
2005 (1) | дубль | Дынама | 10 | 0 | |
2005 (2) | Д1 | Тарпеда | 1 | 0 | |
2006 | Д1 | Тарпеда | 3 | 0 | |
2007 (1) | Д1 | Тарпеда | 2 | 0 | |
2007 (2) | Д1 | Віцебск | 2 | 0 | |
2008 | дубль | Віцебск | 26 | 2 | |
2009 | Д1 | Віцебск | 7 | 0 | |
2010 | Д1 | Віцебск | 26 | 0 | |
2011 | Д2 | СКВІЧ | 20 | 0 | |
2012 | Д2 | Граніт | 28 | 0 | |
2013 | Д2 | Граніт | 0 | 0 | |
2014 | Д2 | Граніт | 24 | 1 | |
2015 | Д1 | Гомель | 0 | 0 | |
2016 | Д2 | Смаргонь | 19 | 0 | |
2017 (1) | Д2 | Белшына | 12 | 0 | |
2017 (2) | Д2 | Смаргонь | 15 | 0 | |
2018 (1) | Д2 | Смаргонь | 0 | 0 |
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Pavel Lyutko // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Лютько перешел в «Гомель» (руск.). by.tribuna.com.
- ↑ Лютько перешел в «Сморгонь», Козко покинул клуб (руск.). by.tribuna.com.
- ↑ Павел Лютько стал игроком "Белшины" (руск.). football.by (14 лютага 2017). Праверана 16 красавіка 2024.
- ↑ Лютько и Руденок подписали контракты со "Сморгонью" (руск.). football.by (3 жніўня 2017). Праверана 16 красавіка 2024.
- ↑ "Трансферы клуба". Афіцыйны сайт «Смаргоні»(руск.). 2018-07-24. Архівавана з арыгінала 2018-08-14.
{{cite news}}
: Папярэджанні CS1: unfit URL (спасылка)
- Нарадзіліся 1 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1987 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбольныя трэнеры паводле алфавіта
- Футбалісты Беларусі
- Ігракі ФК РВАР Мінск
- Ігракі ФК Дынама Мінск
- Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ
- Ігракі ФК Віцебск
- Ігракі ФК СКВІЧ
- Ігракі ФК Граніт Мікашэвічы
- Ігракі ФК Гомель
- Ігракі ФК Смаргонь
- Ігракі ФК Белшына
- Футбольныя трэнеры Беларусі
- Футбольныя функцыянеры Беларусі