Палац Нацыянальнага кангрэса Аргенціны
Славутасць | |
Палац Нацыянальнага кангрэса Аргенціны | |
---|---|
ісп.: Palacio del Congreso de la Nación Argentina | |
| |
34°36′35,51″ пд. ш. 58°23′33,69″ з. д.HGЯO | |
Краіна | Аргенціна |
Горад | Буэнас-Айрэс |
Тып будынка | адміністрацыйнае |
Архітэктурны стыль | неакласіцызм |
Архітэктар | Віторыа Меана |
Будаўніцтва | 1897—1946 гады |
Стан | працуе |
Сайт | congreso.gov.ar |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Палац Нацыянальнага кангрэса Аргенціны (ісп.: Palacio del Congreso de la Nación Argentina) — будынак, дзе праходзяць пасяджэнні Нацыянальнага кангрэса Аргенціны. Знаходзіцца ў сталіцы Аргенціны Буэнас-Айрэсе на Плошчы Кангрэса.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1862 прэзідэнт Аргенціны Барталамеа Мітрэ даручыў архітэктару Хонасу Ларга пабудаваць будынак для Нацыянальнага кангрэса. Будаўніцтва было завершана ў 1864 годзе. Будынак знаходзіўся на Майскай плошчы недалёка ад дома ўрада. З ўзвядзеннем будынка Нацыянальнага іпатэчнага банка (цяпер Федэральная адміністрацыя дзяржаўных даходаў) стары кангрэс быў часткова знесены.
У 1882 вырашана было пабудаваць новы, большы па памеры палац кангрэса. Для гэтага быў выдзелены цэлы квартал. 1 снежня 1889 зямля пад будаўніцтва была выкупленая у ранейшых уласнікаў.
Законам № 3.187 ад 20 лістапада 1894 года на будаўніцтва было выдзелена 6 млн. песа. 20 лютага 1895 года быў аб'яўлены міжнародны конкурс праектаў Палаца. Было пададзена 28 архітэктурных праектаў ад мастакоў з Францыі, Італіі, Аўстрыі, Уругвая, Аргенціны, Нарвегіі. 8 студзеня 1896 г. было абвешчана аб перамозе італьянца Віторыа Меана. 31 ліпеня 1897 г з дапамогай конкурсу быў вызначаны забудоўшчык - кампанія «Pablo Besana y Cía». Каштарыс работ склаў 5.776.745 песа.
Работы пачаліся ў 1897 годзе, у іх прынялі ўдзел каля тысячы рабочых. 1 ліпеня 1904 Меана забілі, таму працяг праекта даручылі бельгійскаму архітэктару Жулю Дармалю.
Палац Кангрэса быў адкрыты 12 мая 1906 года, хоць будаўнічыя і аздабленчыя работы працягваліся яшчэ шмат гадоў. У 1914 выдаткі на будаўніцтва склалі 31,4 мільёна песа. Ілюмінацыю купала ўсталявалі ў 1930 годзе. Канчаткова будаўніцтва было завершана ў 1946 года са сканчэннем абліцоўвання ратонды.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Палац Нацыянальнага кангрэса Аргенціны на Вікісховішчы |
- Афіцыйны сайт Нацыянальнага кангрэса Аргенціны Архівавана 9 лютага 2014. (ісп.)
- Артыкул пра купал Палаца (ісп.)
- Сайт "Кангрэс учора і сёння" Архівавана 24 верасня 2010. (ісп.)