Перайсці да зместу

Партызанская брыгада «За Радзіму»

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Партызанская брыгада «За Радзіму»
Гады існавання 1943—1944
Краіна  СССР
 Беларуская ССР
Падпарадкаванне Беларускі штаб партызанскага руху
Уваходзіць у Вілейскае партызанскае злучэнне
Тып партызаны
Функцыя змаганне з акупантамі
Колькасць 495 партызан (2 ліпеня 1944 года)
Дыслакацыя Шаркоўшчынскі, Маладзечанскі, Відзскі, Браслаўскі раёны
Войны Другая сусветная вайна
Вялікая Айчынная вайна
Удзел у
Камандзіры
Вядомыя камандзіры

Партызанская брыгада «За Радзіму»партызанская брыгада, створаная ў верасні 1943 года на базе асобных атрадаў П. М. Шырокава (дзейнічаў з лістапада 1942 года), А. Ф. Ячмянёва (арганізаваны ў маі 1943 года), У. Ц. Антонава і І. Ф. Бандарэнкі (арганізаваныя ў верасні 1943 года). Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Шаркоўшчынскага, Маладзечанскага, Відзскага, Браслаўскага раёнаў. 2 ліпеня 1944 года брыгада (495 партызан, 5 атрадаў) злучылася з Чырвонай Арміяй.

  • партызанскі атрад імя Жданава (былы Шырокава);
  • партызанскі атрад імя Варашылава (былы Ячмянёва);
  • партызанскі атрад імя Кірава (былы Антонава);
  • партызанскі атрад імя Молатава (былы Бандарэнкі);
  • партызанскі атрад імя Куйбышава.

Начальнікі штаба

[правіць | правіць зыходнік]
  • А. А. Дзюжэнка;
  • К. І. Капцюгоў.

Восенню 1943 года партызаны разбілі нямецкі гарнізон у вёсцы Бірута Браслаўскага раёна, спалілі 38 мастоў. У студзені 1944 года ўзарвалі электрастанцыю і млын у вёсцы Чырвоны Двор Шаркоўшчынскага раёна, знішчылі аўтагараж з 17 аўтамашынамі і 16 матацыкламі, 2 склады ў Даўгаўпілсе. У чэрвені 1944 года падарвалі 580 рэек. Вялі баі пры адступленні нямецкіх войск у Браслаўскім раёне.