Паўднёва-Уэльскі ўніверсітэт
Выгляд
Паўднёва-Уэльскі ўніверсітэт | |
---|---|
англ.: University of South Wales | |
Арыгінальная назва | англ.: University of South Wales |
Заснаваны | 1841 |
Год рэарганізацыі | 2013 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Кардыф, Уэльс |
Сайт | southwales.ac.uk |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Паўднёва-Уэльскі ўніверсітэт (англ.: University of South Wales) — брытанская дзяржаўная даследчая вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Кардыф.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Універсітэт мае кампусы ў Кардыфе, Ньюпарце і Понтыпрыдзе. Ён быў утвораны 11 красавіка 2013 года ў выніку зліцця Гламарганскага ўніверсітэта і Уэльскага ўніверсітэта. Універсітэт з'яўляецца другім па колькасці студэнтаў у Уэльсе і прапануе каля 200 курсаў для студэнтаў і аспірантаў. Універсітэт мае тры асноўныя факультэты ў сваіх кампусах у Паўднёвым Уэльсе.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]- Факультэт вылічальнай тэхнікі, інжынерыі і (дакладных) навук
- Факультэт крэатыўных індустрый
- Факультэт навук аб жыцці і адукацыі
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Паўднёва-Уэльскі ўніверсітэт
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы