Паўднёвы Урал
Паўднёвы Урал | |
---|---|
руск. Южный Урал, башк. Көньяҡ Урал | |
Краіны | |
Перыяд утварэння | Дэвон (410—360 млн гадоў назад) — Трыяс (251—199 млн гадоў назад) |
Даўжыня | 550 км |
Шырыня | 1 640 км |
Найвышэйшая вяршыня | Ямантау |
Найвышэйшы пункт | 1640 м |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Паўднёвы Урал — частка Урала, цягнецца ад р. Уфы (у раёне пас. Ніжні Уфалей) да р. Урал. Даўжыня 550 км. Вышыня да 1640 м (гара Ямантау). Найбольш высокая і моцна пашыраная частка Паўднёвага Урала складзеная кварцытамі, гнейсамі, крышталічнымі сланцамі. Большая частка схілаў пакрыта тайговымі, радзей змяшанымі лясамі; сустракаюцца шыракалістыя лясы; на ўсходнім схіле і ў паўднёвай частцы — стэп.
Рэльеф і геалагічная будова
[правіць | правіць зыходнік]Рэльеф складаны. Разновысотныя хрыбты паўднёва-заходняга і мерыдыянальнага напрамку раздзеленыя глыбокімі далінамі з падоўжнымі і папярочнымі паніжэннямі.
Воссю горнай сістэмы з’яўляецца хрыбет Уралтау, які з’яўляецца водападзелам паміж басейнамі рэк Волгі і Урала. Хрыбет працягнуўся ва ўсходняй частцы на 500 км, маючы шырыню ад 5 да 30 км. Самая высокая вяршыня яго дасягае 1067 м (гара Арвяк-Разь (Арвякразь), на поўдзень ад горада Беларэцка). Вышыня хрыбта 800—900 м, а прылеглыя даліны ляжаць на 400—500 м ніжэй. Хрыбет Уралтау складаецца з некалькіх паралельных град і невялікіх адгор’яў, якія падзеленыя шырокімі лагчынамі. Абрысы іх выраўнаваныя, мяккія. Толькі на некаторых вяршынях падымаюцца невялікія сопкі і грабяні са сланцаў, кварцытаў і кангламератаў.
Даліна ракі Белай аддзяляе на захад некалькі паралельных больш высокіх і скалістых ланцугоў. Самыя высокія хрыбты Ямантау, Ірэмель, Зігальга, Машак. Яны складзеныя вельмі цвёрдымі кварцавымі пяшчанікамі і гліністымі сланцамі. Для рэльефу іх вельмі характэрныя ступеністыя схілы, шырокія нагорныя тэрасы і камяністыя вяршыні. Схілы горных масіваў пакрытыя хваёвым лесам да вышыні 1100 м, а вышэй гэтай лініі пераважаюць каменныя россыпы. На нагорных тэрасах і сопкападобных вяршынях захаваліся сценападобныя скалы (астанцы), складнікі грэбняў некаторых гор.
На захад ад ідзе паласа перадавых горных ланцугоў, якія маюць сярэднюю вышыню значна ніжэйшую за 1 000 м, толькі нешматлікія вяршыні паднімаюцца вышэй. Горныя ланцугі аддзеленыя адзін ад аднаго больш шырокімі падоўжнымі далінамі рэк, а вузкія папярочныя даліны падзяляюць кожны ланцуг на хрыбты і масівы. Гэта хрыбты Зільмердак, Юрматау, Колу, Каратау.
На ўсход ад хрыбта Уралтау працягнуўся ланцуг перадавых ўсходніх хрыбтоў Паўднёвага Урала: Ірэндык і Крыктытау. Яны складзеныя не толькі ападкавымі, але і вулканічнымі пародамі. Горы моцна разбураныя, вяршыні іх плоскія, але там, дзе агаляюцца вулканічныя пароды, сустракаюцца скалы, грабяні. На поўдні Арэнбургскай вобласці горы сканчаюцца і пачынаецца стэп, а затым паўпустыня.
Cлавутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Аркаім
- Возера Тургаяк
- Аргазінскае вадасховішча
- Возера Зюраткуль
- Ільменскі запаведнік
- Нацыянальны парк «Таганай»
- Сугамакская пячора
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |