Пекулярная галактыка
Выгляд
Пекулярная галактыка (ад англ.: peculiar — незвычайны, асаблівы) — гэта галактыка, якую немагчыма аднесці да пэўнага класу ў паслядоўнасці Хабла, паколькі яна валодае ярка выяўленымі індывідуальнымі асаблівасцямі. Для гэтага тэрміна не існуе адназначнага вызначэння, аднясенне галактык да гэтага тыпу можа аспрэчвацца.
Асаблівасці будовы галактык, якія лічацца пекулярнымі, могуць выяўляцца па-рознаму: скажэнні структуры (напрыклад, па прычыне ўзаемадзеяння з суседняй галактыкай), наяўнасці пылавых палос, выкідаў рэчыва і г. д.
Класічным прыкладам пекулярнай галактыкі з'яўляецца радыёгалактыка Centaurus A (NGC 5128).
У 1966 годзе быў апублікаваны Атлас пекулярных галактык, у якім была сабрана інфармацыя аб розных пекулярных аб'ектах.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Пекулярные галактики Архівавана 30 сакавіка 2008. на сайце «Известия Науки»