Пешаходны мост Леапольда Седара Сенгора
Пешаходны мост Леапольда Седара Сенгора | |
---|---|
Каардынаты: 48°51′43″ пн. ш. 2°19′29″ у. д.HGЯO | |
Перасякае | Сена |
Месца размяшчэння | |
Канструкцыя | |
Матэрыял | сталь |
Агульная даўжыня | 106 |
Шырыня моста | 15 м |
Канструктар, архітэктар | Marc Mimram[d] |
Адкрыццё | 1999 |
|
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Пешаходны мост Леапольда Седара Сенгора (фр.: Passerelle Léopold-Sédar-Senghor), да 2006 — Пешаходны мост Сальферына (фр.: Passerelle Solférino) — мост у VII акрузе Парыжа праз раку Сену. Злучае музей Арсэ і сад Цюільры.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Чыгуначны мост архітэктараў Поля дэ Лагалісеры і Джулія Саварына, аўтараў моста Інвалідаў, быў урачыста адкрыты імператарам Францыі Напалеонам III у 1861. Назву новаму мосту дала перамога французаў у бітве пры Сальферына ў 1859. Праз сто гадоў страціўшы трываласць мост (асабліва з-за сутыкненняў з баржамі) быў знесены, а на яго месцы пабудаваны стальны.
У 1992 і гэты мост быў разбураны і пачалося будоўля новага па праекту Марка Мімрама. У 1999 канструкцыя была скончаная. Новы мост пакрыты дрэвам табебуя і апіраецца на бетонныя калоны.
9 кастрычніка 2006 мост перайменаваны ў гонар першага прэзідэнта Сенегала Леапольда Седара Сенгора на яго стагадовы юбілей.