Полацкі сшытак
Полацкі сшы́так — зборнік барочнай музыкі (у літаратуры Астраме́чаўскі ру́капіс ці Ру́капіс 127/56 Ягелонскай бібліятэ́кі, сучасная архіўная сігнатура 10002) — нотны рукапіс, уклеены ва ўніяцкі трэбнік ВКЛ, які ў 1962 г. знайшоў беларускі прафесар Адам Мальдзіс. Даследаваўся польскім музыказнаўцам Ежы Голасам. З таго часу Е. Голас фігуруе ў энцыклапедыях як афіцыйны адкрывальнік рукапісу. Зборнік быў складзены ў вёсцы Астрамечава на Берасцейшчыне, але належаў полацкаму біскупу, таму атрымаў назву «Полацкі сшытак». У наш час творы з «Полацкага сшытку» трывала ўвайшлі ў партытуры беларускіх, польскіх і нямецкіх музыкантаў.
Гісторыя даследавання
[правіць | правіць зыходнік]Пасля вайны з нямецкіх запаснікаў у Польшчу трапіў беларускі ўніяцкі трэбнік, які ў 1956 г. паступіў у Бібліятэку Ягелонскага ўніверсітэта (Кракаў).
У Ягелонскай бібліятэцы ўніяцкі трэбнік, які змяшчаў уклееныя ноты, быў пазначаны Астрамечавам. Вёсак Астрамечава ў Беларусі дзве: на Полаччыне і на Берасцейшчыне. Першыя выканаўцы твораў са зборніку — музыкі гурта «Кантабіле» — прапанавалі назву «Полацкі».
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12).