Перайсці да зместу

Польскі калідор

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вольны Горад Гданьск і польскае Памор'е, што называлася нямецкай прапагандай польскім калідор, на карце Памор'я

Польскі калідор (ням.: Polnischer Korridor, польск.: Korytarz polski) — таксама называны паморскім, гданьскім (хаця не належаў да тэрыторыі Вольнага Горада Гданьск), ці проста калідорам. Назва, якая распаўсюдзілася ад нямецкай наменклатуры ў 20-х гадах 20 стагоддзя. Акрэслівала тэрыторыю польскага ваяводства паморскага. Напярэдадні вайны ў нямецкай прапагандзе звярталі ўвагу, што гэты рэгіён аддзяляе Усходнюю Прусію ад астатняй Германіі.

Нямецкае абазначэнне польскай тэрыторыі, як «калідора», скрытыкаваў у сваёй прамове 5 мая 1939, на пленарнай сесіі Сойма РП, тагачасны міністр замежных спраў Юзаф Бек[1].

У Польшчы гэты абшар называлі «польскім Памор'ем», тэрыторыю, што злучала краіну з Балтыйскім морам. У міжваеннай Рэчы Паспалітай гэта быў адміністрацыйны раён Паморскага ваяводства. Паўстаў 28 чэрвеня 1919 года згодна з арт. 13. «Чатырнаццаці пунктаў Уілсана». У яго склад увайшлі тэрыторыі былых прускіх правінцый Заходняй Прусіі (ням.: Westpreußen і пазнаньскай правінцыі (ням.: Posen, створаных з земляў адабраных у Польшчы Прусіяй пад час падзелу Рэчы Паспалітай у XVIII ст. Афіцыйны пераход гэтых земляў да Польшчы адбыўся 20 студзеня 1920.

Зноскі