Пошта Нарвегіі
Posten Norge AS | |
---|---|
Тып | Дзяржаўная кампанія з абмежаванай адказнасцю |
Заснаванне | 1647 |
Заснавальнікі | Hannibal Sehested[d][2] |
Краіна | |
Размяшчэнне | Осла, Нарвегія |
Адрас | |
Ключавыя постаці |
Даг Мейдэль (CEO) Арвід Мос (старшыня) |
Галіна | пошта |
Абарот |
|
Чысты прыбытак | NOK 13,3 більёнаў (2014)[1] |
Колькасць супрацоўнікаў |
|
Матчына кампанія | Міністэрства транспарту і камунікацый Нарвегіі |
Даччыныя кампаніі |
ErgoGroup Nor-Cargo Frigoscandia Box Bring Citymail Pan Nordic Logistics |
Сайт | posten.no |
Posten Norge AS («Пошта Нарвегіі») — нарвежскі паштовы аператар. Кампанія належыць Міністэрству транспарту і сувязі Нарвегіі і з'яўляецца манапалістам у галіне перавозкі і дастаўкі пошты ў краіне. Мае сетку з 1500 паштовых аддзяленняў.
Нарвежская паштовая служба, пад назвай Postvesenet, была заснаваная Ганібалам Сехестэдам[крыніца?] у 1647 годзе ў форме прыватнага прадпрыемства. З 1719 г. нацыянальная паштовая сувязь стала дзяржаўнай манаполіяй. У 1933 г. Postvesenet перайменавалі ў Postverket.
У 1996 г. была заснавана дзяржаўная кампанія Posten Norge BA з абмежаванай адказнасцю. У 2002 г. кампанія Posten змяніла сваю арганізацыйна-прававую форму, стаўшы акцыянернай кампаніяй (aksjeselskap, скарочана AS) у рамках падрыхтоўкі кампаніі да плануемага раздзяржаўлення нарвежскага рынку паштовых паслуг. Posten Norge AS па-ранейшаму знаходзіцца ў поўнай уласнасці нарвежскай дзяржавы, бо працэс лібералізацыі быў адкладзены урадам да 2011 г.
Дзейнасць кампаніі Posten Norge ажыццяўляецца па трох напрамках: пошта, лагістыка і дапаможныя службы лагістыкі. Адна з даччыных кампаній, ErgoGroup AS, спецыялізуецца на электронных паслугах і аўтсорсінгу.
- ↑ Official accounting numbers from proff.no(недаступная спасылка) (5 лістапада 2014). Архівавана з першакрыніцы 11 мая 2017. Праверана 1 сакавіка 2017.
- ↑ Vår historie — Posten Bring. Праверана 2 чэрвеня 2023.
- ↑ Norwegian Centre for Research Data — 1971.
- ↑ Integrert årsrapport 2022 — С. 4.
- ↑ https://www.postennorge.no/om-oss/fakta-om-konsernet Праверана 1 жніўня 2022.