Прадстаўніцтва ААН у Рэспубліцы Беларусь
Прадстаўніцтва ААН у Рэспубліцы Беларусь. Адкрыта 8 верасня 1992 года ў Мінску. Створана і дзейнічае ў адпаведнасці паміж урадам Рэспублікі Беларусь і ААН і Праграмай развіцця ААН (ПРААН). З’яўляецца першым з 8 прадстаўніцтваў ААН, створаных па ініцыятыве Б.Бутраса-Галі ў краінах СНД. Аказвае дапамогу народу і ўраду Беларусі ў правядзенні праграм эканамічнага і сацыяльнага развіцця ў час пераходу эканомікі да рыначных адносін і яе інтэгравання ў сусветнае супольніцтва, спрыяе працэсам дэмакратызацыі, свабоднаму прадпрымальніцтву, каардынуе дапамогу Беларусі ў боку краін-донараў і асобных міжнародных арганізацый, распаўсюджвае матэрыялы і дакументы ААН і з’яўляецца крыніцай інфармацыі пра дзейнасць ААН. Супрацоўнічае з грамадскімі арганізацыямі, аб’яднаннямі, сродкамі масавай інфармацыі Беларусі.
Артыкул занадта кароткі |
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12).